Top.Mail.Ru

Навiны

Як дарожныя арганізацыі краіны рыхтуюць дарогі да зімовага ўтрымання

Як дарожныя арганізацыі краіны рыхтуюць дарогі да зімовага ўтрымання

Тое, што прырода можа падкінуць нечаканыя і непрыемныя сюрпрызы, мы пераканаліся мінулай зімой. Але дарогі, ад стану якіх залежыць вельмі многае — ад бяспекі іх карыстальнікаў да стабільнай жыццядзейнасці эканомікі, — павінны функцыянаваць незалежна ад сезона і ў любое надвор'е. Дзякуючы таму, што дарожныя арганізацыі Беларусі кожны год рыхтуюцца да зімы з лета, закладваючы пры падрыхтоўцы матэрыялаў і тэхнікі ўсе магчымыя пагодныя рызыкі, летась наступствы снежнай стыхіі ім удалося ліквідаваць хутка і без страт, у штатным рэжыме.

У Лідзе мужчына аформіў крэдыт на знаёмага, а грошы атрымаў на сваю карту. Як гэта стала магчымым?

У Лідзе мужчына аформіў крэдыт на знаёмага, а грошы атрымаў на сваю карту. Як гэта стала магчымым?

Жыхар Ліды аформіў крэдыт на знаёмага, а грошы атрымаў на сваю карту. Пра гэта паведамілі БелТА ў Лідскім РАУС.


Беларусы Коласаў і Макрэцкая сталі прызёрамі Панамерыканскага чэмпіянату па дзюдо
161

Беларусы Коласаў і Макрэцкая сталі прызёрамі Панамерыканскага чэмпіянату па дзюдо

Беларускія спартсмены заваявалі два бронзавыя медалі на адкрытым Панамерыканскім чэмпіянаце па дзюдо ў сталіцы Перу Ліме, паведамляе БелТА.


Беларусь і Тайланд выпрацавалі ключавыя кірункі развіцця супрацоўніцтва ў ваеннай сферы
190

Беларусь і Тайланд выпрацавалі ключавыя кірункі развіцця супрацоўніцтва ў ваеннай сферы

Беларуская дэлегацыя на чале з начальнікам Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнікам міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерыем Равенкам знаходзіцца з рабочым візітам у Бангкоку, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.


Пяць беларусаў выйшлі ў паўфіналы юніёрскага першынства Еўропы па боксе
164

Пяць беларусаў выйшлі ў паўфіналы юніёрскага першынства Еўропы па боксе

Пяць беларусаў гарантавалі сабе медалі чэмпіянату Еўропы па боксе сярод юніёраў 18-19 гадоў, які праходзіць у сербскай Лозніцы, паведамляе БелТА.


Савет Міністраў разгледзеў праекты прагнозных дакументаў на 2027 год

Савет Міністраў разгледзеў праекты прагнозных дакументаў на 2027 год

Сярод іх — прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, мэтавых паказчыкаў грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на будучы год. 

У Беларусі намалацілі 8,3 млн тон збожжа

У Беларусі намалацілі 8,3 млн тон збожжа

У Беларусі намалацілі 8,3 млн тон збожжа. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


У Беларусі нарастае хуткасць раскручвання інвестыцыйнага цыкла
113

У Беларусі нарастае хуткасць раскручвання інвестыцыйнага цыкла

Беларускі ВУП накіраваўся да мэтавага паказчыка: па выніках сямі месяцаў ён павялічыўся на 2,1 %. Добра спрацавала сельская гаспадарка (+12,9 %), рознічны гандаль (+8,1 %). 
У дадатную зону нарэшце выйшла прамысловасць (+0,1 %), на 1,9 % у студзені — чэрвені вырас грузаабарот. Сваю лепту ў рост эканомікі ўнеслі інвестыцыі ў асноўны капітал — +4 %. Прычым апераджальнымі тэмпамі растуць выдаткі на набыццё машын, абсталявання і транспартных сродкаў — +7,4 %. Інвестыцыйны цыкл пачаў актыўна раскручвацца. Для гэтага ёсць і нарматыўна-прававая, і фінансавая базы.

Новыя рэаліі сацыяльна-эканамічнага развіцця прадугледжваюць рост рэальнай заработнай платы
128

Новыя рэаліі сацыяльна-эканамічнага развіцця прадугледжваюць рост рэальнай заработнай платы

Нацыянальны статыстычны камітэт парадаваў: у першым паўгоддзі мы сталі жыць лепш. Намінальная заработная плата ў студзені — чэрвені вырасла на 13,2 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2025 года, рэальная (з улікам інфляцыі) — на 7,5 %. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы за першае паўгоддзе павялічыліся на 8 %. Пры гэтым інфляцыя знаходзіцца ў прымальным калідоры: у ліпені індэкс спажывецкіх цэн да снежня склаў 103,2 %, да ліпеня мінулага года — 104,4 %. Рост даходаў апярэджвае дынаміку і ВУП, і прадукцыйнасці працы. Класічным з’яўлялася меркаванне, што гэта прыводзіць да дысбалансаў і немінучых наступстваў. Але супрацоўнікі Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі правялі адпаведныя даследаванні. І высветлілася: даходы могуць расці, не ствараючы дысбалансу, паколькі сучасная эканоміка ў сілу шэрагу фактараў становіцца эканомікай дарагой працы. Адпаведна, мяняецца мадэль і ўнутраныя ўзаемасувязі.

Знізіць градус канфрантацыі. Якую мэту ставіць Мінск на сусветнай арэне
187

Знізіць градус канфрантацыі. Якую мэту ставіць Мінск на сусветнай арэне

Галоўная мэта Мінска на сусветнай арэне — знізіць градус канфрантацыі. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў на круглым стале ў пасольстве, прысвечаным Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў ХХI стагоддзі, перадае БелТА.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю