Навiны
У кітайскай правінцыі Фуцзянь адраджаюць старажытнае мастацтва кіравання львамі-марыянеткамі
Мастацтва кіравання львамі-марыянеткамі з Хатуна — адна з самабытных форм традыцыйнага кітайскага танца льва і ўнікальнае народнае мастацтва ўсходняй часткі правінцыі Фуцзянь. У 2006 годзе яно было ўключана ў першы спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У кітайскай акрузе Хунхэ турысты становяцца мясцовымі жыхарамі
Дзякуючы мяккаму клімату, багатай этнакультурнай спадчыне і развітой інфраструктуры для турызму, жыцця і вядзення бізнесу Хунхэ-Хані-Ійская аўтаномная акруга правінцыі Юньнань становіцца ўсё больш папулярным месцам для адпачынку і працяглага пражывання на паўднёвым захадзе Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Найбуйнейшы ў свеце лядова-снежны тэматычны парк у Харбіне павялічыцца да рэкордных памераў
Парк «Вялікі свет лёду і снегу» ў горадзе Харбін (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хэйлунцзян, Паўночна-Усходні Кітай), які з’яўляецца найбуйнейшым у свеце лядова-снежным тэматычным паркам, гэтай зімой установіць новы рэкорд, павялічыўшы сваю плошчу да 1,25 млн кв. м, пры гэтым агульны аб’ём выкарыстанага лёду і снегу складзе 400 тысяч кубаметраў, перадае «Сіньхуа».
Кітайскі павет Чжэжун інтэнсіўна развівае біяфармацэўтыку
Павет Чжэжун правінцыі Фуцзянь на паўднёвым усходзе Кітая развівае паўнацэнную біяфармацэўтычную галіну з аб’ёмам вытворчасці, які набліжаецца да 1 млрд юаняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Спажывецкі рынак Кітая ўступіў у новы этап развіцця
Спажывецкі рынак Кітая ўступіў у новы этап развіцця, дзе важную ролю адыгрываюць як тавары, так і паслугі: за першыя восем месяцаў 2026 года рост абароту рознічнага гандлю паслугамі перавысіў тэмпы росту рознічных продажаў тавараў амаль у пяць разоў. Гэты структурны зрух адлюстраваны ў новым афіцыйным паказчыку другога па велічыні спажывецкага рынку свету, перадае «Сіньхуа».
Кітайская вёска Цзіньмі разбагацела на драўняных грыбах
Жыхарам вёскі Цзіньмі ў павеце Чжашуй, што ў правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай), удалося больш чым удвая павялічыць свае даходы дзякуючы вырошчванню драўняных грыбоў (муэр), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Шэньчжэнь сустракае лідараў эканомік АЦЭС
Падрыхтоўка да сустрэчы лідараў эканомік Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС) 2026 года ў горадзе Шэньчжэнь (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай) поўнасцю завершана. Аб гэтым паведамілі мясцовыя афіцыйныя асобы, перадае «Сіньхуа».
У кітайскай правінцыі Гуйчжоу жыхары горных вёсак ладзяць моднае шоу
Маладыя вышывальшчыцы асучаснілі кітайскія сашэ
У вёсцы Мачжуан, што каля горада Сюйчжоу (правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай), дзякуючы ўдзелу маладога пакалення майстрых традыцыйнае рамяство вырабу араматычных сашэ набывае новае жыццё. За восем з лішнім гадоў аб’ём продажаў гэтай прадукцыі вырас больш як у 10 разоў і дасягнуў 20 мільёнаў юаняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Тавараабарот Кітая з краінамі — удзельніцамі ініцыятывы «Пояс і шлях» перавысіў 20,3 трыльёна юаняў
За першыя тры кварталы тавараабарот паміж Кітаем і краінамі — удзельніцамі ініцыятывы «Пояс і шлях» перавысіў 20,3 трыльёна юаняў, прадэманстраваўшы рост на 17,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым экспарт вырас на 16,6 працэнта, а імпарт — на 17,9 працэнта, перадае «Сіньхуа».