Навiны
Размова аб важным — у міжнародным фармаце
У форуме «Размова аб важным: шчаслівая сям’я — моцная дзяржава» ў Полацку будуць удзельнічаць замежныя парламентарыі. Аб гэтым журналістам расказала старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Наталля Паўлючэнка.
Членства Украіны ў НАТА не стаіць на парадку дня — дзяржсакратар ЗША
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што членства Украіны ў НАТА не стаіць на парадку дня, Вашынгтон сфакусіраваны на пытанні ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту.
Качанава: Парламентарыі робяць усё для таго, каб законы былі эфектыўнымі і краіна развівалася
Важна, што нашы парламентарыі робяць усё для таго, каб краіна развівалася, законы былі эфектыўнымі і былі накіраваныя на развіццё Беларусі. Аб гэтым сказала Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да 30-годдзя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якое праходзіць у Гродзенскай вобласці, у палацава-паркавым комплексе «Свяцк», перадае БелТА.
Рыжанкоў: Беларусь гатова вярнуцца да механізмаў супрацоўніцтва з краінамі НАТА
Беларусь гатова вярнуцца да механізмаў верыфікацыі, ранняга папярэджання і іншых мер транспарэнтнасці ў ваеннай сферы, калі краіны НАТА праявяць сустрэчную гатоўнасць. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў у інтэрв’ю ТАСС, тэкст якога апублікаваны на сайце беларускага знешнепалітычнага ведамства, паведамляе БелТА.
Брэстаўчанка ўвайшла у спіс прэміі Фазіля Іскандэра
Пагадненні і кантракты на амаль 420 млн рублёў заключаны на Узбекска-беларускім форуме
Пагадненні і кантракты на амаль 420 млн рублёў заключаны за два дні на палях Узбекска-беларускага міжпарламенцкага форуму. Такія звесткі прывяла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на пленарным пасяджэнні форуму ў Хіве, паведамляе БелТА.
Беларуская дэлегацыя на чале з Качанавай прыбыла ва Узбекістан для ўдзелу ў міжпарламенцкім форуме
Беларуская дэлегацыя на чале са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай прыбыла ва Узбекістан для ўдзелу ў міжпарламенцкім форуме «Стратэгічнае партнёрства: развіццё парламенцкага дыялога, новыя задачы і перспектывы супрацоўніцтва», які сёння пачынае работу ў Хіве, паведамляе БелТА.
Сенатар Юрый Васільцоў — аб сваіх прынцыпах работы ў парламенце і ў гаспадарцы, якую ўзначальвае
Калі чалавек адчувае ўвагу да сваёй работы і мае ўсе неабходныя ўмовы, ён і працуе з іншым настроем, больш зацікаўлена. «Заўжды памятаць, што за поспехамі прадпрыемства, высокімі лічбамі эканамічных паказчыкаў стаяць людзі» — так фармулюе адзін з галоўных прынцыпаў сваёй работы член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар ААТ «Ціхінічы» Рагачоўскага раёна Юрый Васільцоў. Восем гадоў ён узначальвае адну з буйных гаспадарак рэгіёна, а ў Савеце Рэспублікі прадстаўляе выбаршчыкаў трох раёнаў Гомельшчыны. Пра людзей працы, развіццё гаспадаркі, работу з моладдзю і тое, як прафесійны вопыт дапамагае ў парламенцкай рабоце,— у інтэрв’ю «МС».