Навiны
Рысавыя тэрасы ў кітайскай правінцыі Фуцзянь прыцягваюць турыстаў
Рысавыя тэрасы Ляньхэ ў павеце Юсі, што ў правінцыі Фуцзянь (Паўднёва-Усходні Кітай), восенню паўстаюць ва ўсёй сваёй красе: шырокія палеткі пакрываюцца залатымі хвалямі саспелага рысу і прыцягваюць шмат турыстаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Туркменістан увёў новыя правілы для падарожнікаў. Што мяняецца для беларускіх турыстаў
Што змяняецца для беларускіх турыстаў, якія хочуць наведаць Туркменістан, расказалі БелТА ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.
ЗША плануюць ануляваць да 200 тыс. турыстычных і дзелавых віз
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША плануе ануляваць да 200 тыс. турыстычных і дзелавых віз для замежнікаў, якія падалі запыт на атрыманне прыстанішча ў краіне ці знаходзяцца ў працэсе яго атрымання. Аб гэтым паведамляе БелТА.
На 10 тыс. больш. Прафсаюзны тураператар расказаў аб росце турыстычнага патоку за паўгода
У студзені-чэрвені больш як 180 тыс. беларускіх турыстаў рабілі падарожжы па краіне, арганізаваныя прафсаюзным тураператарам. Гэта прыкладна на 10 тыс. чалавек больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, расказаў БелТА генеральны дырэктар «Беларустурыста» Аляксандр Касоўскі.
Як павысіць турыстычны патэнцыял рэгіёна, абмеркавалі ў Расонах
У Расонах прайшло выязное пасяджэнне экспертна-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі, у ходзе якога абмеркавалі новыя трэнды і пункты росту, якія трэба выкарыстоўваць для павышэння турыстычнага патэнцыялу рэгіёна.
Кірунак на стратэгічнае абнаўленне турыстычнай карты Беларусі
Гісторыка-культурны турызм раскрывае ўнутраны змест нашай культуры, лічыць Ірына Варановіч, намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры. За першыя паўгода 2026-га фіксуецца павелічэнне турыстычнай плыні на знакавых гістарычных помніках Беларусі. Турыстаў прыцягваюць не толькі аб’екты сусветнай спадчыны, што занесеныя ў спіс ЮНЕСКА. У дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў цяпер 5696 аб’ектаў, інфармацыя пра іх даступная для турыстаў, якія шукаюць не вельмі разрэкламаваныя аб’екты для наведвання.
МЗС пацвердзіла гібель двух беларускіх турыстаў у Батумі
МЗС Беларусі пацвердзіла гібель двух беларускіх турыстаў у Батумі (Грузія), паведамляе БелТА.
Геаграфія падарожжаў замежных турыстаў па Кітаі пашыраецца
Паводле афіцыйных даных, сёлета ў першым паўгоддзі Кітай наведалі каля 23 мільёнаў замежных турыстаў — гэта на 20,4% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Прытоку турыстаў у значнай ступені спрыяла палітыка бязвізавага ўезду, у рамках якой краіну наведалі звыш 17,8 млн чалавек, рост склаў больш за 30%, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Беларусь шукае свой турыстычны вобраз. Стартаваў нацыянальны конкурс «Вобраз Беларусi. Позiрк i адкрыццё»
У Нацыянальным агенцтве па турызме далі старт Нацыянальнаму конкурсу па стварэнні канцэпцыі турыстычнага вобраза Беларусі «Вобраз Беларусi. Позiрк i адкрыццё». Удзельнікам прапануюць распрацаваць запамінальны лагатып і слоган для нашай краіны. Лепшая канцэпцыя ляжа ў аснову турыстычнага вобраза Беларусі і будзе працаваць на доўгатэрміновую перспектыву.
Японія ў тры разы павысіла турыстычны падатак на выезд з краіны
Японія з 1 ліпеня ў тры разы павысіла турыстычны падатак на выезд з краіны — з 1 тыс. іен да 3 тыс. іен, або прыкладна да $18, паведаміла БелТА са спасылкай на тэлеканал NHK.