Навiны
Першы ў краіне: лазерную лічбавую кіназалу адкрылі ў Гомелі
У вялікай зале кінатэатра імя Калініна ў Гомелі ўстанавілі лазерны лічбавы праектар і экран, якія забяспечваюць гледачу эфект поўнага паглыблення ў атмасферу карціны, перадае БелТА.
Як адгукаецца вайна ў маладых людзях — пра гэта прэм’ерны спектакль «Мы з будучыні» тэатра імя Горкага
Па-першае, аматары кіно, якія ведаюць расійскі фільм 2008-га года «Мы з будучыні», павінны «абнуліцца» ці як мінімум абстрагавацца, таму што гэта гісторыя, увасобленая ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага ў Мінску, усё ж крыху іншая. Пры тым што тэма, інтрыга, персанажы — тыя ж.
Да 120-годдзя Ірыны Ждановіч у Купалаўскім адкрылася ўнікальная экспазіцыя
Вялікі тэатр Беларусі далучыцца да Міжнароднага фестывалю «Дзень Шастаковіча»
Вялікі тэатр Беларусі 1 кастрычніка правядзе мерапрыемствы ў рамках Міжнароднага фестывалю «Дзень Шастаковіча», паведамляе БелТА.
Прэм’ера с папярэджаннем: у Маладзёжным тэатры паказалі антыўтопію «Адзін дзень да канца света»
Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр адкрыў новы тэатральны сезон прэм’ерай, якая моцна вылучаецца ў рэпертуары. Спектакль-антыўтопію «Адзін дзень да канца света» паставіў Анатоль Лагутэнкаў, якога адданыя гледачы гэтага тэатра больш ведаюць як акцёра, але ўжо не першы раз ён выступае як рэжысёр. Ён жа выступіў і як аўтар інсцэніроўкі: пастаноўка створана паводле твораў Рэя Брэдберы — культавана рамана «451 градус па Фарэнгейце» і апавядання «Заўтра конец света».
Камерная зала Вялікага тэатра адкрывае новы сезон «Шэдэўрамі оперы»
Камерная зала імя «Л.П. Александроўскай Вялікага тэатра Беларусі адкрывае васемнаццаты сезон праграмай «Шэдэўры оперы» 18 верасня, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
У Магілёве з аншлагам адкрыўся новы тэатральны сезон
Тое, з якім нецярпеннем магілёўскія тэатралы чакалі гэтай падзеі, было бачна няўзброеным вокам. Прыбраныя, з усмешкамі і добрым настроем, яны займалі месцы ва ўтульнай глядацкай зале, пілі каву ў абноўленай тэатральнай кавярні, з замілаваннем слухалі выступленне ансамбля «Экспромт-Класіка-Квартэт», фатаграфаваліся на фоне эфектнага дэкору. Чарговы 139-ы сезон Магілёўскі абласны драмтэатр вырашыў пачаць з апошняй прэм’еры мінулага сезона «Пара кахання». І не прагадаў. У зале быў поўны аншлаг.