Вы здесь

Каля бароўскіх крыніц


Лепельшчына славіцца сваімі азёрамі: тэрыторыю раёна абмываюць амаль сто сорак вялікіх і малых азёр. Нездарма гэты край называюць пачаткам Паазер'я. А яшчэ дзясятак рэк і ручаёў, сотні крыніц... Многія крыніцы ахоўваюцца — яны помнікі прыроды, да іх арганізоўваюцца паломніцтвы, пракладваюць турыстычныя маршруты. Вядомыя з мінулага крыніцы «На крыжах», «Добрая вада», «Пятніцкая крыніца», «Бароўскія крыніцы» і іншыя вытокі па-ранейшаму вабяць безліч ахвотных наталіцца гаючай вадзіцай.

Лепельскі раён можа пахваліцца і сваімі духоўнымі вытокамі. Мясцовы цэнтр рамёстваў з поспехам адраджае ткацтва, вышыўку, пляценне з лазы і бяросты, ганчарства і выраб свістулек, разьбу па дрэве. Гонар цэнтра — традыцыйны лепельскі строй — народнае адзенне дзевятнаццатага стагоддзя. Яго стварыла — аднавіла, распрацавала, вызначыла рэгіянальныя і сезонныя асаблівасці — малады метадыст-майстар Наталля Пятрышча, выпускніца Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта.

— Традыцыйнае зімовае адзенне, у якое мы апрануты, называецца «світа» — так хадзілі нашыя продкі, — тлумачыць Наталля Пятрышча, якая для фотаздымкаў стала мадэллю.

Мы прыйшлі ў крынічны куток паблізу вёскі Бароўка — тут некалькі крыніц утвараюць сапраўдную рэчку. Разам з Наталляй мужчынскі строй прэзентаваў Леанід Забабура, работнік раённага Дома культуры, удзельнік гурта «Кругаверць» (гурт прапагандуе побытавыя танцы Паазер'я).


Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.