Вы здесь

Адраджэнне чарэйскай красы


Роўна месяц таму ў вёсцы Чарэя Чашніцкага раёна прайшла культурна-экалагічная акцыя па адраджэнні былой красы сядзібы рода Мілашаў, з якога паходзіў французскі паэт Оскар Мілаш, — тут пасадзілі калекцыю саджанцаў бэзу. Вяскоўцы, арганізатары фестывалю «Справа» (фестываль праходзіць кожны год на Чарэйскім возеры) і віцебскія валанцёры пасадзілі сарты бэзу сучаснай селекцыі, а таксама парасткі бэзу, які цудам захаваўся з часоў маленства паэта, а менавіта з апошняй чвэрці ХІХ стагоддзя.


Сярод удзельнікаў акцыі была і бібліятэкар Чарэйскай бібліятэкі, апантаны краязнаўца Таццяна КАЗЛОЎСКАЯ (на фота). Яна кожны дзень прыходзіць на новую алею і палівае саджанцы. Дзякуючы Таццяне Міхайлаўне ўсе 38 дрэўцаў дружна прыжыліся, а некаторыя з іх, як, напрыклад, сорт Сенсацыя, нават закрасавалі.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.