Вы тут

Як правiльна ўжываць чай i каву?


Чай папулярны ва ўсiм свеце. Хiмiчны састаў чаю ўсё яшчэ не вывучаны да канца. Тым не менш нават тых звестак, што ёсць, дастаткова, каб зрабiць выснову: гэта карысны напой. Ён змяшчае практычна ўсе вiтамiны (В1, В2, Р, РР), карысныя мiнеральныя рэчывы, што дазваляе не толькi прафiлактаваць авiтамiноз, але i выкарыстоўваць гэты напой падчас разгрузачных дзён без пазбаўлення арганiзма неабходных рэчываў.

1387004141182_1

Багаты чай i на полiфенолы (антыаксiданты, якiя дазваляюць ачышчаць арганiзм, выводзячы таксiны), дубiльныя рэчывы (нармалiзуюць работу кiшэчнiка), пекцiны i клятчатку (прафiлактуюць жоўцекаменную хваробу i атэрасклероз), змяшчае цынк (хоць i ў невялiкай колькасцi), марганец, якi спрыяе нармальнай рабоце нервовай сiстэмы i апорна-рухальнага апарату. Пяць кубкаў напою забяспечваюць палову сутачнай патрэбы арганiзма ў марганцы.

У склад чаю ўваходзiць i кафеiн, якi паляпшае кровазварот, актывiзуе работу галаўнога мозга, здымае стомленасць i пазбаўляе санлiвасцi. Менавiта таму карысна пiць чай ранiцай.

Калi мы кажам пра карысць чаю, то маем на ўвазе свежагатаваны напой. У чайных пакецiках змяшчаецца толькi чайны пыл, а ў халодным чаi, якi прадаюць у магазiне, ёсць толькi хiмiчныя дабаўкi, якiя паляпшаюць смак.

Каб сапраўды атрымаць карысць, не варта дадаваць у напой цукар, варэнне, малако. Рэкамендуецца абмяжоўвацца пяццю кубкамi ў дзень.

Кожны любiць пiць чай па-свойму. Нехта бярэ менш i гатуе даўжэй, а нехта кладзе шмат i гатуе вельмi хутка. Тут трэба ведаць, што ёсць чай лёгкi, якi не тое што можна, але i трэба класцi пабольш у чайнiк. У асноўным гэта ўлуны, якiя вельмi хутка аддаюць свой смак i не вытрымлiваюць шматразовага дадавання кiпеню.

Што да колькасцi чаепiццяў у дзень, то тут варта арыентавацца на ўласныя адчуваннi, сачыць за сваiм здароўем. Калi вы выпiваеце 6 кубкаў у дзень i не можаце заснуць, то, вядома, трэба пiць менш. А калi такая колькасць не перашкаджае вашаму самаадчуванню, то можна i не абмяжоўваць.

У Кiтаi, асаблiва ў тых правiнцыях, дзе знаходзiцца вытворчасць чаю, ужываюць вельмi многа гэтага напою. Адзiнае, што можна рэкамендаваць, — не ўжываць чай на галодны страўнiк.

1387004144148_2

На тэму карысцi i шкоды кавы дагэтуль спрачаюцца гурманы кавы, урачы, вучоныя i г.д. Самае важнае ў гэтым сэнсе — таксама пачуццё меры. Калi вы выпiваеце не больш за 2 маленькiя кубачкi кавы ў дзень, то пра шкоду няма што i казаць. Яе няма. Iншая рэч, ёсць некаторыя захворваннi, пры якiх урачы не рэкамендуюць гэты напой наогул (любыя парушэннi сардэчнага рытму, iшэмiчная хвароба сэрца, атэрасклероз, гiпертанiя, захворванне нырак, язва страўнiка або дванаццацiперснай кiшкi, iншыя хваробы страўнiкава-кiшачнага тракта, глаўкома, бяссоннiца, павышаная ўзбуджальнасць, цяжарнасць i iнш.). Iстотна абмяжоўваць цi проста выдаляць каву з рацыёну рэкамендуецца людзям сталага веку.

Лепш за ўсё пiць каву пасля ўжывання ежы — добрага сняданку, i нi ў якiм разе не нашча. Пажадана толькi ў першай палове дня, iнакш арганiзму складаней будзе рыхтавацца да сну, хоць тыя, каму да 35 гадоў, могуць гэтага асаблiва i не адчуваць.

Пры гiпертанii варта абмежаваць ужыванне кавы да аднаго кубка ў дзень з правiльным яго ўжываннем i агаворкай на самаадчуванне. Аднак у такiм выпадку можна было б i выдалiць каву са свайго рацыёну.

Пры гiпатанii, наадварот, не пашкодзяць 3 кубачкi ў дзень. Аднак перагiбаць палку ўсё роўна не варта.

Калi вы рэгулярна выпiваеце некалькi кубкаў кавы ў дзень, то эфект бадзёрасцi з цягам часу становiцца менш адчувальным. Арганiзм проста прывыкае, але гэта не азначае, што неабходна павялiчыць аб'ёмы напою. Проста дайце сабе перапынак — хоць бы на некалькi тыдняў. Калi вы будзеце мець на ўвазе ўсё пералiчанае, то кава стане вашым сябрам: дапаможа зняць стомленасць, павысiць працаздольнасць, палепшыць кровазварот, актывiзаваць разумовую дзейнасць. Да адмоўных вартасцяў кавы адносiцца тое, што напой здольны павялiчваць халестэрын крывi (з-за чаго рэкамендуецца карыстацца кававаркай з фiльтрам), павышаць крывяны цiск, выклiкаць прывыканне.

Няма нiчога складанага ў тым, каб замянiць каву на цыкорый, якi ў нечым падобны на каву, але не мае пабочных эфектаў i нават нейтралiзуе шкоднае ўздзеянне кавы.

Што да растваральнай кавы, то тут самым важным «плюсам» застаецца адзiн: хуткасць гатавання. Нiякай карысцi шукаць у такiм напоi не варта.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.