Вы тут

Што чакае беларускiя балоты?


Прыкладна паўстагоддзя таму пачалася на нашай зямлі шырокамаштабная меліярацыя. Па яе выніках былі асушаны мільёны гектараў забалочаных тэрыторыйПрынесла гэта як відавочныя плюсы ў выглядзе з'яўлення новых земляў для вядзення сельскай гаспадаркі, так і мінусы, якія праявіліся дзе-нідзе ў істотным скарачэнні разнастайнасці біялагічных відаў. І ўжо цяпер паўстае іншае пытанне: як захаваць існуючыя балоты і што ж рабіць з негатыўнымі наступствамі асушаных

?

10537Сёння ў краіне статус міжнароднага значэння маюць шаснаццаць водна-балотных угоддзяў. Зусім нядаўна спіс папоўнілі ландшафтныя заказнікі «Выдрыца», «Казьянскі» і нацыянальны парк «Прыпяцкі». Яны ахоўваюцца спецыяльнай канвенцыяй, падпісанай у іранскім горадзе Рамсар у 1971 годзе. Беларусь да яе далучылася толькі праз дваццаць восем гадоў.

— Мы выступаем за максімальнае захаванне водна-балотных угоддзяў, — кажа начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля МІНЧАНКА. — А пры магчымасці — і рэабілітацыю калісьці асушаных земляў, калі яны цяпер выкарыстоўваюцца неналежным чынам. Дзякуючы розным праектам ужо ўдалося аднавіць каля 50 тысяч гектараў парушаных балот.

Шмат іх было калісьці неэфектыўна асушана, некаторыя сталі малаўрадлівымі. Землі часта не выкарыстоўваюцца, зарастаюць хмызняком і, што небяспечна, становяцца бомбай запаволенага дзеяння з-за магчымасці тарфяных пажараў. Таму пры падтрымцы праграмы развіцця ААН і глабальнага экалагічнага фонду ўжо амаль год працуе праграма «Тарфянікі-2». Спецыялісты мяркуюць паўторна забалоціць каля чатырох тысяч гектараў зямлі. Акрамя таго, у Лідскім раёне на месцы закінутай меліярацыйнай сістэмы з'явіцца плантацыя чорнай вольхі.

— Тэрмін дзеяння праекта запланаваны на чатыры з паловай гады,— гаворыць яго кіраўнік Аляксей АРЦЮШЭЎСКІ. — Сумесна з прадстаўнікамі зацікаўленых дзяржаўных органаў мы стварылі рабочую групу, якая адкажа на пытанні, колькі сёння торфу ляжыць у беларускай зямлі і якую яго частку можна скарыстаць у прамысловасці з нанясеннем як мага меншага ўрону навакольнаму асяроддзю. Справа ў тым, што існуючыя лічбы запасаў гэтага выкапня ў 6-7 мільярдаў тон састарэлыя і базіруюцца на ацэнках паўвекавой даўнасці. Тым самым мы паспрабуем знайсці баланс інтарэсаў паміж эканамічнымі і экалагічнымі інтарэсамі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.