Вы тут

Настольныя кнігі патрыятызму


Но­выя вы­дан­ні па­поў­ні­лі кніж­ную скар­бон­ку му­зея Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны

Ня­лёг­кі год вы­даў­ся для су­пра­цоў­ні­каў Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Ад­нак, ня­гле­дзя­чы на ўсе скла­да­нас­ці, уда­ло­ся не толь­кі свое­ча­со­ва пе­ра­ехаць у но­вы бу­ды­нак, але і пад­рых­та­ваць экс­па­зі­цыю — ад­ну з най­больш уні­каль­ных у Еў­ро­пе. Па­ра­да­ва­лі му­зей­шчы­кі і дру­ка­ва­ны­мі вы­дан­ня­мі, якія ўба­чы­лі свет на­пя­рэ­дад­ні 70-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў.

7-22

Да­рэ­чы, ад­но з іх — ка­та­лог «Пар­ты­зан­ская зброя» — вый­шла ў Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да». На­га­да­ем, у кні­зе ўпер­шы­ню пуб­лі­ку­ец­ца ўні­каль­ная ін­фар­ма­цыя аб ка­лек­цыі са­ма­роб­най пар­ты­зан­скай зброі му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Па­доб­най пра­цы ў бе­ла­рус­кай гіс­та­рыя­гра­фіі ні­ко­лі не бы­ло. Больш за тое, не іс­на­ва­ла та­ко­га ка­та­ло­га і на ўсёй пост­са­вец­кай пра­сто­ры. А ўсё та­му, што са­ма ка­лек­цыя са­ма­роб­най пар­ты­зан­скай зброі з'яў­ля­ец­ца ра­ры­тэт­най у фон­да­вых збо­рах му­зея. Ана­ла­гаў ёй ня­ма ва ўсім све­це: 62 прад­ме­ты, і ні адзін з іх не паў­та­рае ін­шы!

Ка­та­лог «Пар­ты­зан­ская зброя» ад­ра­са­ва­ны гіс­то­ры­кам і му­зей­шчы­кам, знаў­цам зброй­най спра­вы і ка­лек­цы­я­не­рам, усім тым, хто хо­ча больш да­ве­дац­ца аб гіс­то­рыі са­вец­ка­га пар­ты­зан­ска­га ру­ху на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі ў га­ды Дру­гой су­свет­най вай­ны. Аў­та­ры кні­гі — ве­тэ­ран му­зея Га­лі­на Ска­рын­ка і бы­лы су­пра­цоў­нік, ма­гістр куль­ту­ра­ло­гіі Сяр­гей Ла­па­роў. Між ін­шым, па вы­ні­ках 11-га Між­на­род­на­га кон­кур­су «Мас­тац­тва кні­гі» дзяр­жаў — удзель­ніц СНД у на­мі­на­цыі «Пе­ра­мо­га» аў­та­ры ўзна­га­ро­джа­ны дып­ло­мам 1-й сту­пе­ні, а сам твор у гэ­тай на­мі­на­цыі стаў пер­шым.

— У ка­та­ло­гу прад­стаў­ле­ны аб­са­лют­на ўні­каль­ныя кан­струк­цыі май­строў-зброй­ні­каў, — рас­ка­за­ла на­мес­нік га­лоў­на­га за­ха­валь­ні­ка фон­даў му­зея Га­лі­на СКА­РЫН­КА. — Мой ка­ле­га, Сяр­гей Ла­па­роў, на­ват кла­сі­фі­ка­ваў ка­лек­цыю са­ма­роб­най пар­ты­зан­скай зброі: зроб­ле­ныя на асно­ве ППШ, піс­та­ле­та-ку­ля­мё­та Дзег­ця­ро­ва, піс­та­ле­та-ку­ля­мё­та Су­да­ева, на асно­ве ня­мец­кіх аў­та­ма­таў... Ме­на­ві­та згод­на з гэ­тай кла­сі­фі­ка­цы­яй, у ка­та­ло­гу раз­ме­шча­ны фо­та­здым­кі экс­па­на­таў. По­бач — іх апі­сан­ні, тэ­ма­тыч­ныя ма­люн­кі, ус­па­мі­ны май­строў-зброй­ні­каў.

Сім­ва­ліч­на, што на­пя­рэ­дад­ні свят­ка­ван­ня зна­ка­вых дат му­зей­ныя су­пра­цоў­ні­кі пад­рых­та­ва­лі і хра­ні­каль­на-да­ку­мен­таль­ную кні­гу «Вы­зва­лен­не Бе­ла­ру­сі: хро­ні­ка, па­дзеі, ге­роі». Пад­час пра­цы над вы­дан­нем аў­та­ры-ўкла­даль­ні­кі вы­ка­рыс­тоў­ва­лі апе­ра­тыў­ныя звод­кі Са­ўін­фарм­бю­ро, за­га­ды Вяр­хоў­на­га Га­лоў­на­ка­ман­ду­ю­ча­га, да­ку­мен­ты Цэнт­раль­на­га і Бе­ла­рус­ка­га шта­боў пар­ты­зан­ска­га ру­ху, ар­хіў­ныя ма­тэ­ры­я­лы фон­даў Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, фо­та­здым­кі і рэ­пра­дук­цыі пла­ка­таў ва­ен­ных га­доў.

— Уні­каль­насць кні­гі за­клю­ча­ец­ца ў тым, што тут упер­шы­ню ў гіс­та­рыя­гра­фіі апі­са­ны ўсе 306 дзён, на пра­ця­гу якіх вы­зва­ля­лі Бе­ла­русь ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх аку­пан­таў, — за­зна­чыў па­моч­нік ды­рэк­та­ра му­зея Мі­ка­лай ШАЎ­ЧЭН­КА. — Кож­ны з гэ­тых дзён, па­чы­на­ю­чы з 23 ве­рас­ня 1943 го­да, ка­лі быў вы­зва­ле­ны пер­шы на­се­ле­ны пункт Ка­ма­рын, і за­кан­чва­ю­чы вы­зва­лен­нем Брэс­та 28 лі­пе­ня 1944 го­да, па­да­дзе­ны праз ба­я­выя дзе­ян­ні вай­скоў­цаў Чыр­во­най Ар­міі, бе­ла­рус­кіх пар­ты­зан і пад­поль­шчы­каў. Упер­шы­ню ў тво­ры за­кра­на­юц­ца ма­ла­вя­до­мыя тэ­мы: «ляс­ныя» дзі­ця­чыя шко­лы ў пар­ты­зан­скіх атра­дах і па­сяў­ная 1944 го­да. Лі­чу, што яны ўпры­го­жы­лі кні­гу, хоць цэнт­раль­нае мес­ца тут, вя­до­ма, зай­мае Бе­ла­рус­кая стра­тэ­гіч­ная на­сту­паль­ная апе­ра­цыя «Баг­ра­ці­ён».

Да­рэ­чы, усе да­ку­мен­ты, якія змя­шча­юц­ца ў вы­дан­ні, — улас­насць му­зея Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Да­ку­мен­таль­насць вы­кла­дзе­ных фак­таў пад­ма­цоў­ва­ец­ца ўспа­мі­на­мі і ме­му­а­ра­мі та­кіх са­вец­кіх во­е­на­чаль­ні­каў, як Жу­каў, Ра­ка­соў­скі, Ва­сі­леў­скі, Баг­ра­мян, Ба­таў, а так­са­ма яр­кіх ар­га­ні­за­та­раў і кі­раў­ні­коў пар­ты­зан­ска­га ру­ху ў Бе­ла­ру­сі: Па­на­ма­рэн­кі, Ка­лі­ні­на, Ма­зу­ра­ва, Ма­чуль­ска­га і ін­шых. З кніж­ных ста­ро­нак да чы­та­чоў звяр­та­юц­ца і вя­до­мыя бе­ла­рус­кія паэ­ты: Ян­ка Ку­па­ла, Якуб Ко­лас, Пят­ро Глеб­ка, Мак­сім Танк, Ніл Гі­ле­віч, Пят­русь Броў­ка.

Як пад­крэс­ліў ды­рэк­тар му­зея Мі­ка­лай СКО­БЕ­ЛЕЎ, хра­ні­каль­на-да­ку­мен­таль­ная кні­га пры­зна­ча­на для та­го, каб на­шы дзе­ці і ўну­кі пад­ра­бяз­на ве­да­лі аб подз­ві­гах і па­дзе­ях су­ро­ва­га ва­ен­на­га ча­су, а ге­роі вай­ны не бы­лі за­бы­ты на­ват праз шмат га­доў. «Спа­дзя­ём­ся, што вы­дан­не зой­ме па­чэс­нае мес­ца ся­род прац аб Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не, ста­не доб­рым па­да­рун­кам ве­тэ­ра­нам, на­столь­най кні­гай па­тры­я­тыз­му для пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня», — пе­ра­ка­на­ны кі­раў­нік уста­но­вы.

З ліс­та­па­да мі­ну­ла­га го­да Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны су­мес­на з га­зе­тай «Во сла­ву Родины» рас­па­чаў пра­ект «Вы­зва­лен­не Бе­ла­ру­сі: хро­ні­ка, па­дзеі, ге­роі». На ста­рон­ках ва­ен­на­га вы­дан­ня рэ­гу­ляр­на змя­шча­лі­ся ма­тэ­ры­я­лы аб важ­ней­шых па­дзе­ях пад­час вы­зва­лен­ня і ге­ра­іч­ных дзе­ян­нях вай­скоў­цаў, пар­ты­зан і пад­поль­шчы­каў. На асно­ве гэ­тых пуб­лі­ка­цый і быў ство­ра­ны хра­ні­каль­на-да­ку­мен­таль­ны збор­нік «Да­ро­га­мі вы­зва­лен­цаў».

На гэ­тым су­пра­цоў­ні­кі му­зея спыняц­ца не збіра­юц­ца. Для твор­час­ці маг­чы­мас­ці вель­мі шы­ро­кія. Як пры­зна­юц­ца са­мі му­зей­шчы­кі, рэ­зер­вы не­вы­чар­паль­ныя. Толь­кі ад­ных ка­лек­цый у му­зеі 23! Хоць па кож­най з іх ства­рай кні­гу ці ка­та­лог. На­пе­ра­дзе — вель­мі шмат пра­цы. Тым больш, 22 каст­рыч­ні­ка Бе­ла­рус­ка­му дзяр­жаў­на­му му­зею гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны спаў­ня­ец­ца 70 га­доў, а ў маі мы ра­зам з мно­гі­мі кра­і­на­мі ад­свят­ку­ем 70-год­дзе Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі.

Да гэ­тых зна­ка­вых па­дзей су­пра­цоў­ні­кі му­зея рых­ту­юц­ца за­га­дзя. Ёсць ужо і кан­крэт­ныя за­ду­мы. За­пла­на­ва­на вы­дан­не бук­ле­та і да­вед­ні­ка па му­зеі, вы­пуск хра­ні­каль­на-да­ку­мен­таль­на­га аль­бо­ма. Ма­ляў­ні­ча­га, з вя­лі­кай коль­кас­цю ілюст­ра­цый, якія да­па­мо­гуць на­гляд­на пра­са­чыць усе эта­пы раз­віц­ця і ста­наў­лен­ня му­зея. Акра­мя та­го, уба­чыць свет ка­та­лог ка­лек­цыі жы­ва­пі­су «Па­літ­ра па­мя­ці» — ка­ля 500 кар­цін, на­пі­са­ных мас­та­ка­мі-фран­та­ві­ка­мі пад­час вай­ны і ў мір­ны час. Ад­на з за­дум — рас­ка­заць пра Вя­лі­кую Пе­ра­мо­гу ў экс­па­на­тах му­зея.

...Ну, што ж, плё­ну ў твор­час­ці, а мы — у прад­чу­ван­ні но­вых ад­крыц­цяў!

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Фо­та Яў­ге­на ПЯ­СЕЦ­КА­ГА

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.