Вы тут

Каб нас стала больш


 

21 жніў­ня Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пра­вёў на­ра­ду па фар­мі­ра­ван­ні но­ва­га ме­ха­ніз­му дзяр­жаў­най пад­трым­кі сем'­яў, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей. Выказаныя прапановы выклікалі шырокі рэзананс у грамадстве. Карэспандэнт «Звязды» звярнулася па каментарый да кампетэнтных у азначаных пытаннях асоб.

Аб не­аб­грун­та­ва­ных іль­го­тах

На­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па пра­цы, са­цы­яль­най аба­ро­не, спра­вах ве­тэ­ра­наў і ін­ва­лі­даў Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Зі­на­і­да Манд­роў­ская:

2— Мне як ча­ла­ве­ку, які на пра­ця­гу апош­ніх шас­ці га­доў зай­маў­ся са­цы­яль­ны­мі пы­тан­ня­мі, хо­чац­ца ска­заць аб не­аб­грун­та­ва­ных іль­го­тах. Да гэ­та­га пы­тан­ня бы­ло вель­мі скла­да­на пад­сту­піц­ца, але, тым не менш, яго трэ­ба вы­ра­шаць. Трэ­ба да­ваць да­па­мо­гу та­ды, ка­лі ў гэ­тым мае па­трэ­бу са­мо дзі­ця, а не спан­сі­ра­ваць лю­дзей, якія не жа­да­юць пра­ца­ваць.

У пры­ват­нас­ці, вель­мі шмат бы­ло та­кіх баць­коў, якія не пра­ца­ва­лі і жы­лі на дзі­ця­чую да­па­мо­гу. Асаб­лі­ва гэ­та бы­ло за­ў-
важ­на ў ма­лых на­се­ле­ных пунк­тах, дзе ўсё на­ві­да­во­ку. Не­ка­то­рыя вя­лі ама­раль­ны лад жыц­ця і не ра­бі­лі ні­я­кіх на­ма­ган­няў для та­го, каб утрым­лі­ваць сва­іх дзя­цей. Гэ­та вы­клі­ка­ла на­ра­кан­ні лю­дзей і пад­ры­ва­ла аў­та­ры­тэт сям'і. Атрым­лі­ва­ла­ся так: ка­лі ёсць дзе­ці — за кошт па­ста­ян­най да­па­мо­гі, якую да­ва­ла дзяр­жа­ва ўжо пас­ля та­го, як дзі­ця­ці споў­ні­ла­ся тры га­ды, мож­на бы­ло не пра­ца­ваць. Пры гэ­тым атрым­лі­ва­лі та­кую да­па­мо­гу не аба­вяз­ко­ва шмат­дзет­ныя сем'і. Ка­лі бюд­жэт сям'і не да­цяг­ваў да бюд­жэ­ту пра­жыт­ко­ва­га мі­ні­му­му, яна так­са­ма атрым­лі­ва­ла дзяр­жаў­ную пад­трым­ку — так зва­ныя «дзі­ця­чыя». І ў не­ка­то­рых гэ­та цал­кам ад­бі­ва­ла жа­дан­не пра­ца­ваць і са­мім утрым­лі­ваць сва­іх дзя­цей.

Вя­до­ма, асноў­ная част­ка на­ша­га на­сель­ніц­тва — ад­каз­ныя лю­дзі, якія пла­цяць па­да­ткі, дзя­ку­ю­чы ча­му і аказ­ва­ец­ца дзяр­жаў­ная пад­трым­ка сем'­ям, у якіх ёсць ма­лыя дзе­ці. Лю­бая цы­ві­лі­за­ва­ная дзяр­жа­ва, якая хо­ча, каб рас­лі сем'і і вы­ра­ша­ла­ся дэ­ма­гра­фіч­нае пы­тан­не, аказ­вае та­кую пад­трым­ку. Трэ­ба ад­зна­чыць, што мы толь­кі-толь­кі ад­на­ві­лі ўзро­вень да­ва­ен­на­га на­сель­ніц­тва, і для нас гэ­тае пы­тан­не вель­мі важ­нае. Нам па­трэб­ны зда­ро­выя, пры­го­жыя лю­дзі, та­му сям'і трэ­ба да­па­ма­гаць. Але толь­кі та­ды, ка­лі гэ­тая пад­трым­ка са­праў­ды па­трэб­на.

Мы з Мі­ніс­тэр­ствам пра­цы і са­ца­ба­ро­ны вель­мі доў­га пра­пра­цоў­ва­лі пы­тан­не аб тым, каб даць маг­чы­масць ма­ці, якая зна­хо­дзіц­ца ў дэ­крэт­ным ад­па­чын­ку, атрым­лі­ваць да­па­мо­гу на дзі­ця, не звя­за­ную з яе за­роб­кам. Бы­ло шмат на­ра­кан­няў на тое, што не­ка­то­рыя не зу­сім сум­лен­ныя прад­пры­маль­ні­кі за­вы­ша­лі за­ра­бот­ную пла­ту пе­рад дэ­крэт­ным водпускам. Але ў асноў­ным ма­мы атрым­лі­ва­лі ма­лень­кія дэ­крэт­ныя — гэ­та ты­чыц­ца сту­дэн­таў, ніз­ка­аплат­ных ка­тэ­го­рый на­сель­ніц­тва. Ця­пер гэ­та ўжо ня­важ­на — бо гэ­тыя гро­шы дзяр­жа­ва пла­ціць на дзі­ця, та­му не мае зна­чэн­ня, коль­кі ма­ма за­раб­ля­ла — па­мер да­па­мо­гі за­раз за­ле­жыць ад ся­рэд­няй за­ра­бот­най пла­ты ў кра­і­не.

Ха­чу яшчэ ска­заць, што вель­мі па­ваб­най вы­гля­дае пра­па­но­ва аб баць­коў­скім ка­пі­та­ле. Гэ­та яшчэ ад­на маг­чы­масць да­па­маг­чы сям'і, ка­лі яна бя­рэ на ся­бе та­кую сур'­ёз­ную на­груз­ку. Бо вы­рас­ціць дзі­ця — вя­лі­кая пра­ца, і гэ­та ра­зу­ме­юць усе.

Пад­трым­ка — не толь­кі для шмат­дзет­ных

Стар­шы­ня гра­мад­ска­га абяд­нан­ня «Бе­ла­рус­кая аса­цы­я­цыя шмат­дзет­ных баць­коў» Тац­ця­на Краў­чан­ка:

3— Ты­дзень та­му ад­бы­ла­ся на­ра­да па гэ­тым пы­тан­ні ў прэм'­ер-мі­ніст­ра Мі­ха­і­ла Мяс­ні­ко­ві­ча. Я так­са­ма бы­ла за­про­ша­на на гэ­тае па­ся­джэн­не. Там аб­мяр­коў­ваў­ся апош­ні ва­ры­янт пра­ек­та «Вя­лі­кая сям'я». І, па­чуў­шы 21 жніў­ня вы­ступ­лен­не Прэ­зі­дэн­та, я зра­зу­ме­ла, што гэ­ты ва­ры­янт быў ухва­ле­ны.

Ха­чу ад­зна­чыць, што асаб­лі­ва важ­най ра­зам з ін­шы­мі ме­ра­мі я лі­чу пад­трым­ку ма­ла­дой сям'і, якая вы­хоў­вае два­іх дзя­цей. Та­кой сям'і пла­ну­ец­ца пра­да­стаў­лен­не крэ­ды­ту на бу­даў­ніц­тва жыл­ля па па­ні­жа­най пра­цэнт­най стаў­цы. Гэ­та вель­мі важ­на. Так­са­ма пла­ну­ец­ца, што пры на­ра­джэн­ні трэ­ця­га дзі­ця­ці і на­ступ­ных дзя­цей па­мер крэ­ды­ту бу­дзе пе­ра­ліч­вац­ца. Я лі­чу та­кую пад­трым­ку, як і ін­шыя ме­ры (у пры­ват­нас­ці, ука­ра­нен­не ма­ця­рын­ска­га ка­пі­та­лу), свое­ча­со­вы­мі і вель­мі па­трэб­ны­мі.

Свят­ла­на Бусь­ко.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.