Вы тут

Класныя навіны


Экс­пе­ры­мент аца­ні­лі на «дзя­сят­ку»

Урад Бе­ла­ру­сі да­ру­чыў Мі­ніс­тэр­ству аду­ка­цыі пра­доў­жыць экс­пе­ры­мент па апра­ба­цыі га­лі­но­вай сіс­тэ­мы апла­ты пра­цы ў шко­лах.

Га­лі­но­вая апла­та пра­цы пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў пра­ду­гледж­вае акра­мя вы­пла­ты пе­да­го­гам акла­ду, так­са­ма і да­дат­ко­выя вы­пла­ты, якія ад­люст­роў­ва­юць спе­цы­фі­ку іх ра­бо­ты, да­пла­ты за ўзро­вень ква­лі­фі­ка­цыі пе­да­га­гіч­на­га ра­бот­ні­ка і га­лі­но­выя вы­пла­ты за вы­ка­нан­не асоб­ных ві­даў ра­бот. Па­мер за­роб­каў пе­да­го­гаў ста­віц­ца ў пра­мую за­леж­насць ад якас­ці іх ра­бо­ты.

Рэа­лі­за­цыя экс­пе­ры­мен­та ў 2013/2014 на­ву­чаль­ным го­дзе па­ка­за­ла іс­тот­ную ды­фе­рэн­цы­я­цыю ў апла­це пра­цы,
аб­умоў­ле­ную ха­рак­та­рам і якас­цю функ­цый, якія вы­кон­ва­юц­ца пе­да­го­га­мі. У вы­ні­ку ся­рэд­ня­ме­сяч­ная за­ра­бот­ная пла­та пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў, якія ўдзель­ні­ча­лі ў экс­пе­ры­мен­це, па­вя­лі­чы­ла­ся ў па­раў­на­нні з ся­рэд­няй за­ра­бот­най пла­тай па га­лі­не на 20—40%. Уліч­ва­ю­чы па­спя­хо­васць экс­пе­ры­мен­ту, бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не пра­доў­жыць яго пра­вя­дзен­не з 1 ве­рас­ня 2014 го­да ў шас­ці ўста­но­вах агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі Мін­ска і Го­ме­ля. А з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да экс­пе­ры­мент пла­ну­ец­ца рас­паў­сю­дзіць на боль­шую коль­касць уста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі, да­лу­чыў­шы да яго так­са­ма ін­шыя на­се­ле­ныя пунк­ты.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя — сапраўдны баец, а яшчэ — клапатлівая маці і жонка. І проста працавіты чалавек, які не ведае перашкод.

Грамадства

Якія сацыяльныя ініцыятывы беларусаў атрымалі прызнанне на Sосіаl Wееkеnd

Якія сацыяльныя ініцыятывы беларусаў атрымалі прызнанне на Sосіаl Wееkеnd

Прыз сімпатый гледачоў заваявала ініцыятыва «Школа бацькоўства».

Грамадства

Гісторыя дзяўчыны, якая перамагла анарэксію

Гісторыя дзяўчыны, якая перамагла анарэксію

Здараецца, што ў пагоні за прыгожай фігурай некаторыя дзяўчаты зусім перастаюць есці.

Грамадства

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Яна добра памятае той летні дзень. За акном сталі чутныя роў матацыклаў і нямецкая гаворка.