Вы тут

Фармацэўтычныя заводы рыхтуюцца да сур'ёзнай канкурэнцыі


У 2016 го­дзе на тэ­ры­то­рыі Мыт­на­га са­ю­за бу­дзе ство­ра­ны агуль­ны ры­нак ле­ка­вых срод­каў

З 1 сту­дзе­ня 2016 го­да пра­ду­гле­джа­на ства­рэн­не агуль­на­га рын­ку ле­ка­вых срод­каў ЕА­ЭС. За­раз над па­гад­нен­нем аб адзі­ных прын­цы­пах і пра­ві­лах аба­ро­ту ле­ка­вых срод­каў у рам­ках Еў­ра­ЭС пра­цуе ра­бо­чая гру­па.

Па сло­вах на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня фар­ма­цэў­тыч­най ін­спек­цыі і ар­га­ні­за­цыі ле­ка­ва­га за­бес­пя­чэн­ня Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя Люд­мі­лы Рэ­уцкай, на агуль­ным рын­ку бу­дуць толь­кі ле­кі, вы­раб­ле­ныя ў ад­па­вед­нас­ці з сер­ты­фі­ка­там GMР, які дае га­ран­тыю фар­ма­цэў­тыч­най якас­ці ле­ка­вых срод­каў.

— Рас­пра­цоў­ва­ю­чы па­гад­нен­не аб адзі­ных прын­цы­пах і пра­ві­лах аба­ро­ту ле­ка­вых срод­каў у рам­ках ЕА­ЭС, мы не ад­стой­ва­ем ін­та­рэ­сы не бе­ла­рус­кіх вы­твор­цаў, а ін­та­рэ­сы па­цы­ен­таў, — за­яві­ла на су­стрэ­чы з жур­на­ліс­та­мі Люд­мі­ла Рэ­уцкая. — Мы ад­стой­ва­ем па­зі­цыю, каб ле­кі, прад­стаў­ле­ныя на агуль­ным рын­ку, бы­лі эфек­тыў­ны­мі, бяс­печ­ны­мі, якас­ны­мі.

Бе­ла­рус­кія ле­кі экс­пар­ту­юц­ца ў 29 кра­ін све­ту

Бе­ла­рус­кія вы­твор­цы за­яў­ля­юць, што не ба­яц­ца кан­ку­рэн­цыі на агуль­ным рын­ку ле­каў. — Аб за­па­тра­ба­ва­нас­ці бе­ла­рус­кіх ле­каў і іх якас­ці свед­чыць той факт, што прак­тыч­на 50% ле­ка­вых срод­каў ай­чын­най вы­твор­час­ці ад­гру­жа­ец­ца на экс­парт у 29 кра­ін све­ту, — за­яў­ляе на­мес­нік ды­рэк­та­ра Дэ­парт­амен­та фар­ма­цэў­тыч­най пра­мыс­ло­вас­ці Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя Бе­ла­ру­сі Вік­тар Шэ­ін.

Та­кія па­стаў­кі, па­вод­ле яго слоў, ажыц­цяў­ля­юц­ца ва ўмо­вах жорст­кай кан­ку­рэн­цыі з су­свет­ны­мі вы­твор­ца­мі. Пры гэ­тым прэ­тэн­зій да якас­ці бе­ла­рус­кіх ле­ка­вых прэ­па­ра­таў, якія па­стаў­ля­юц­ца за ме­жы кра­і­ны, ня­ма. Пла­ну­ец­ца, што да 2016 го­да ўсе но­выя фар­ма­цэў­тыч­ныя вы­твор­час­ці, што ства­ра­юц­ца ў рам­ках ін­вест­пра­ек­таў, а так­са­ма дзе­ю­чыя вы­твор­час­ці, якія ма­дэр­ні­зу­юц­ца, бу­дуць пры­ве­дзе­ны ў ад­па­вед­насць з па­тра­ба­ван­ня­мі GMР, што ад­крые для бе­ла­рус­кіх ле­каў но­выя рын­кі экс­пар­ту.

Раз­віц­цё фар­ма­цэў­тыч­най пра­мыс­ло­вас­ці з'яў­ля­ец­ца пры­яры­тэт­ным у на­шай кра­і­не і ажыц­цяў­ля­ец­ца з ме­ра­мі дзярж­пад­трым­кі ў ад­па­вед­нас­ці з Ука­зам кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы «Аб не­ка­то­рых ме­рах па раз­віц­ці фар­ма­цэў­тыч­най пра­мыс­ло­вас­ці». У цэ­лым з дзярж­пад­трым­кай за­раз рэа­лі­зу­юц­ца 24 ін­вест­пра­ек­ты. Акра­мя та­го, яшчэ 10 пра­ек­таў рэа­лі­зу­ец­ца фарм­прадп­ры­ем­ства­мі са­ма­стой­на. Пас­ля за­вяр­шэн­ня ма­дэр­ні­за­цыі пла­ну­ец­ца асво­іць вы­твор­часць но­вых ле­ка­вых срод­каў, якія ця­пер за­во­зяц­ца ў кра­і­ну па ім­пар­це. Гэ­та да­зво­ліць па­вя­лі­чыць до­лю ай­чын­ных ле­ка­вых срод­каў на ўнут­ра­ным рын­ку.

У ап­тэ­ках — выключна вы­са­ка­я­кас­ныя прэ­па­ра­ты

У цэ­лым, ры­нак фар­ма­цэў­тыч­ных срод­каў у на­шай кра­і­не, як і ва ўсім све­це, рэ­гу­лю­ец­ца дзяр­жа­вай, бо ле­кі — гэ­та ўні­каль­ная пра­дук­цыя, якасць якой не мо­жа аца­ніць спа­жы­вец.

— У на­шай кра­і­не да­стат­ко­ва жорст­кая сіс­тэ­ма рэ­гу­ля­ван­ня аба­ра­чэн­ня ле­ка­вых срод­каў, — па­ве­да­мі­ла Люд­мі­ла Рэ­уцкая. — Яна ўклю­чае ў ся­бе лі­цэн­зій­ную фар­ма­цэў­тыч­ную дзей­насць, рэ­гіст­ра­цыю ле­ка­вых срод­каў, кант­роль і на­гляд за зва­ро­там ле­ка­вых срод­каў, а так­са­ма мно­гія ін­шыя ас­пек­ты. Фак­тыч­на кант­ра­лю­ец­ца ўвесь жыц­цё­вы цыкл ле­ка­вых срод­каў — ад пра­цэ­су ства­рэн­ня і да ўты­лі­за­цыі. Гэ­та зроб­ле­на для та­го, каб на ры­нак трап­ля­ла фар­ма­цэў­тыч­ная пра­дук­цыя толь­кі са­май вы­со­кай якас­ці.

На­ша кра­і­на, як ад­зна­ча­юць спе­цы­я­ліс­ты, фак­тыч­на адзі­ная ў све­це, дзе іс­нуе сіс­тэ­ма, пры якой кант­роль якас­ці ле­каў ажыц­цяў­ля­ец­ца пры ўво­зе кож­най се­рыі і кож­най пар­тыі. Гэ­та з'яў­ля­ец­ца га­ран­там та­го, што на ры­нак кра­і­ны па­сту­па­юць толь­кі эфек­тыў­ныя і якас­ныя ме­ды­цын­скія прэ­па­ра­ты. У гэ­тым го­дзе, на­прык­лад, не прай­шлі кант­роль якас­ці (гэ­та зна­чыць, бы­лі за­бра­ка­ва­ны і кан­фіс­ка­ва­ны) 85 пар­тый ім­парт­ных ле­каў. У ап­тэ­кі яны не па­тра­пі­лі.

Толькі фак­ты

Бе­ла­рус­кую фар­ма­цэў­тыч­ную га­лі­ну прад­стаў­ля­юць 28 фар­ма­цэў­тыч­ных прад­пры­ем­стваў, якія ма­юць лі­цэн­зію на вы­твор­часць ле­ка­вых прэ­па­ра­таў. Пры гэ­тым амаль 70% ле­ка­вых срод­каў у кра­і­не вы­раб­ля­ец­ца на 5 прад­пры­ем­ствах Дэ­парт­амен­та фар­ма­цэў­тыч­най пра­мыс­ло­вас­ці Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя Бе­ла­ру­сі.

У на­шай кра­і­не за­рэ­гіст­ра­ва­на больш за 6 ты­сяч ле­ка­вых срод­каў, з іх больш за 300 — ле­каў ай­чын­най вы­твор­час­ці. 168 ле­ка­вых срод­каў з'яў­ля­юц­ца ары­гі­наль­ны­мі і больш за 1200 — ге­не­ры­каў.

Для вы­твор­час­ці ле­ка­вых прэ­па­ра­таў у рэс­пуб­лі­цы вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца 1177 фар­ма­цэў­тыч­ных суб­стан­цый, з іх 69 — ай­чын­най вы­твор­час­ці.

За­раз на на­шым рын­ку больш за 36% фі­нан­са­ва­га склад­ні­ку — за бе­ла­рус­кі­мі ле­ка­вы­мі срод­ка­мі. Пры гэ­тым цэ­на­вы дыя­па­зон бе­ла­рус­кіх ле­каў ва­га­ец­ца ад ад­на­го да 5 до­ла­раў.

Што­год у на­шай кра­і­не на ўсіх прад­пры­ем­ствах фар­ма­цэў­тыч­най пра­мыс­ло­вас­ці асвой­ва­ец­ца больш за 100 най­мен­няў ле­ка­вых срод­каў. У цэ­лым да 2017 го­да пла­ну­ец­ца асво­іць вы­твор­часць больш за 450 най­мен­няў ле­каў (бія­тэх­на­ла­гіч­ных, про­ці­пух­лін­ных, ан­ты­бі­ё­ты­каў шы­ро­ка­га спект­ра дзе­ян­ня, ан­ты­рэ­тра­ві­рус­ных ле­ка­вых срод­каў і інш.).

Свят­ла­на Бусь­ко.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.