Вы тут

Дэлегацыя Нацыянальнага сходу наведвае Чэхію


З 22 сакавіка пачынаецца візіт парламенцкай дэлегацыі нашай краіны ў Чэшскую Рэспубліку. Пра гэта карэспандэнту «Звязды» паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.


Дэлегацыю ўзначальвае Віктар Гумінскі, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў. У склад дэлегацыі таксама ўваходзяць старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ніна Касцян.

Як паведамляе прэс-служба, падчас візіту запланаваны сустрэчы са старшынёй Сената чэшскага парламента Міланам Штэхам, а таксама з намеснікамі старшыні Палаты дэпутатаў, членамі Камітэта па петыцыях, удзельнікамі парламенцкай групы дружбы «Чэхія — Беларусь». «Прапрацоўваюцца сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства прамысловасці і гандлю Чэшскай Рэспублікі, прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў Чэхіі, а таксама наведванне Усцецкага краю, шэрагу чэшскіх арганізацый і прадпрыемстваў», — інфармуе прэс-служба.

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.