Вы тут

У Чэхіі высока цэняць міратворчыя імкненні нашай краіны


У рамках рабочага візіту нашай парламенцкай дэлегацыі ў Чэхію віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў гэтай краіны Іва Шрамекам. Як паведамляе прэс-служба ніжняй палаты парламента, чэшскі дыпламат высока ацаніў дзейнасць нашай дзяржавы ў пытаннях падтрымкі міру і бяспекі ў рэгіёне Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.


Іва Шрамек у размове з Віктарам Гумінскім адзначыў магчымасць падтрымкі нашай краіны ў рамках ініцыятывы Усходняга партнёрства. У сваю чаргу, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што «Рэспубліка Беларусь гатова да паглыблення дыялогу і практычнага супрацоўніцтва ў рамках Усходняга партнёрства пры ўмове яго перафармаціравання».

Віктар Гумінскі таксама абмеркаваў пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж парламентамі нашай дзяржавы і Чэхіі з намеснікам старшыні Палаты дэпутатаў парламента Чэхіі Войцехам Філіпам. «Чэшскі дэпутат станоўча адзначыў дасягнуты ўзровень узаемадзеяння паміж групамі сяброўства парламентаў абедзвюх краін», — паведамляе прэс-служба.

У горадзе Усці-над-Лабем парламенцкая дэлегацыя сустрэлася з кіраўніком Эканамічнай палаты Усцецкага краю Чэхіі Ф. Ёхманем, які пацвердзіў, што Чэхія гатова развіваць з намі інвестыцыйнае супрацоўніцтва на ўзаемавыгаднай аснове.

Чэшскія кампаніі былі азнаёмлены з інвестыцыйнымі праектамі і запрошаны да стварэння прадпрыемстваў у Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень».

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.