Вы тут

Праграма ўрада: знізіць інфляцыю і стварыць працоўныя месцы


Прэм'ер-міністр выступіў у парламенце з праектам праграмы дзейнасці ўрада на наступную пяцігодку.

Праграма ўлічвае сённяшняе нестабільнае знешнепалітычнае становішча і дае падставы спадзявацца на паступовае паляпшэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне. Плануецца зніжаць не толькі ўзровень інфляцыі, але і працэнтныя стаўкі па крэдытах. У плане рэгіянальнай палітыкі прадугледжваецца развіваць вобласці з улікам іх спецыялізацыі.


На пачатку свайго выступлення прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў падзякаваў дэпутатам «за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы праграмы, за тое, што ніводзін дакумент з гэтага пакета не застаўся без іх увагі».

Пазбаўляемся ад знешняга доўгу

Прадстаўляючы праграму, прэм'ер-міністр паведаміў, што ў ёй сфарміраваны тры базавыя ўмовы эканамічнай палітыкі на сярэднетэрміновы перыяд.

— Па-першае, забеспячэнне макраэканамічнай збалансаванасці: гэта значыць паслядоўнае зніжэнне інфляцыі да адназначных велічынь ужо з 2017 года пры адначасовым зніжэнні працэнтных ставак у эканоміцы. Да 2020 года інфляцыя павінна складаць не больш за 5%. Па-другое, нарошчванне золатавалютных рэзерваў да бяспечнага ўзроўню — не ніжэйшага за тры месяцы імпарту. Па-трэцяе, безпазыковае фінансаванне плацежнага балансу краіны, паступовая выплата сфарміраваных знешніх даўгоў.

Адказваючы на пытанне дэпутата ад Быхаўскай выбарчай акругі №81 Таццяны Кананчук, прэм'ер-міністр паведаміў, што ў нашай краіны ёсць перадумовы, каб упісацца да канца гэтага года ў параметры інфляцыі 12%.

— Вядома, калі нам паднясе сюрпрызы знешні фактар і зноў будуць катаклізмы з коштам нафты, з курсам расійскага рубля, з вымушанай дэвальвацыяй беларускага рубля, то гэта запатрабуе карэкцыі, — адзначыў кіраўнік урада. — Але цяпер мы пакуль не бачым неабходнасці што-небудзь мяняць у планах па гэтым параметры.

Стаўкі па камерцыйных крэдытах зменшацца

Для аднаўлення канкурэнтаздольнасці эканомікі, яе адаптацыі да знешніх шокаў урад прапануе рэалізаваць меры арганізацыйна-эканамічнага характару.

— Па-першае, гэта паступовае зніжэнне працэнтных ставак у эканоміцы на фоне скарачэння дырэктыўнага, гэта значыць ільготнага, крэдытавання, — патлумачыў прэм'ер-міністр. — Змяншаючы аб'ёмы льготнага крэдытавання, будзем зніжаць стаўкі па камерцыйных крэдытах, тым самым паступова прыводзячы крэдытаванне ў нармальнае рэчышча.

Андрэй Кабякоў праінфармаваў, што да канца 2015 года сярэдняя стаўка па ўсім крэдытным партфелі банкаў у нацыянальнай валюце склала 17,3%: камерцыйная стаўка — 34,1%, а новыя крэдыты на льготных умовах у мінулым годзе банкі выдавалі па сярэдняй стаўцы 9%.

— Думаю, што калі б сёння прадпрыемствы мелі магчымасць пры пэўных умовах атрымліваць крэдыты па стаўках 17% гадавых, многія  пытанні па фінансаванні, рэфінансаванні гучалі б не так жорстка, — лічыць кіраўнік урада. — Задача ў тым, каб праз зніжэнне інфляцыі, праз кантроль за грашовай масай зрабіць для ўсіх крэдытаў стаўку 10-12%.

Кожнаму — сваё

Андрэй Кабякоў паведаміў, што ўрад плануе развіваць рэгіёны з улікам іх спецыялізацыі, паколькі ў кожнай вобласці ёсць свая спецыфіка і пэўныя базавыя ўмовы, якія можна выкарыстоўваць «як прыярытэты ў рэгіянальнай палітыцы».

— Плануецца пераход ад падтрымальных мер, якія прымяняюцца на ўсёй тэрыторыі краіны, да захадаў, што забяспечваюць прыярытэтнае развіццё «апорных рэгіёнаў». Напрыклад, у Магілёўскай вобласці прадугледжваецца комплекснае сацыяльна-эканамічнае развіццё паўднёва-ўсходняга рэгіёна — гэта тэрыторыя сямі раёнаў вобласці. З улікам велізарнага патэнцыялу і выгаднага геаграфічнага становішча гэтай часткі вобласці, атрымае развіццё турызм, транспартна-лагістычны комплекс, гандаль. У Брэсцкай вобласці плануецца развіваць здабычу карысных выкапняў, мэблевую прамысловасць, транспартную інфраструктуру. Гэтая вобласць — «заходнія вароты» краіны, дзе будзе развівацца трансгранічны калідор для праграмы будаўніцтва эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Перспектыва Гомельскай вобласці — здабыўная і перапрацоўчая прамысловасць.

Праца і для маладых, і для сталых

Праграма ўрада прадугледжвае і выкананне нормаў Указа Прэзідэнта №78. У прыватнасці, штогадовае стварэнне 50 тысяч працоўных месцаў на новых прадпрыемствах і вытворчасцях. Па словах Андрэя Кабякова, гэта хоць і складаная задача, але рэальная. Кіраўнік урада паведаміў, што са студзеня па люты бягучага года ў нашай краіне было створана 1419 прадпрыемстваў і за гэтыя два месяцы працаўладкавана каля 4,1 тысячы чалавек. У цэлым, паводле яго слоў, можна разлічваць, што ў 2016 годзе будзе створана 20 тысяч працоўных месцаў.

— Але гэта мы яшчэ пакуль не пачыналі ў гэтым напрамку акцэнтавана працаваць, — звярнуў увагу Андрэй Кабякоў.

Адказваючы на пытанне дэпутата ад Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі №5 Вольгі Паліцікі, ці існуе пагроза таго, што з-за паступовага павышэння пенсійнага ўзросту з наступнага года маладыя спецыялісты могуць аказацца без працоўных месцаў, Андрэй Кабякоў запэўніў, што такой сітуацыі быць не павінна.

Не забываць пра бізнес

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна, каментуючы праграму дзейнасці ўрада, адзначыла, што ў дзяржаве наспела вострая неабходнасць удасканалення тарыфнай палітыкі ў энергетыцы, якая павінна быць накіравана на стымуляванне рэальнага сектара эканомікі, а не асобных вытворчасцяў і галін.

— Другі аспект, які таксама вельмі важны, тычыцца падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу. Трэба адзначыць, што шмат зроблена па ўмовах яго вядзення, па маёмаснай падтрымцы, але фінансавы складнік вельмі слабы, асабліва ў рэгіёнах, таму, вядома, варта яго пашырыць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.