Вы тут

Лекавыя сілы прыроды


Пакаштаваць дамашняга мёду і атрымаць у падарунак лекавы збор можна будзе каля стэнда Выдавецкага дома «Звязда» падчас выстаўкі «СМІ ў Беларусі — 2016».


На форуме беларускіх СМІ, што пройдзе ў сталічным выставачным цэнтры «БелЭкспа» (пр. Пераможцаў, 14) з 11 па 14 мая, самы «зялёны» часопіс Выдавецкага дома — «Родная прырода» дакажа, што расліны могуць не толькі прыносіць эстэтычную асалоду ад іх сузірання, але і аказваць лекавы эфект на арганізм. Так, 12 мая ў 15.00 з наведвальнікамі стэнда сустрэнецца сталы аўтар часопіса, вядомы фітатэрапеўт, аўтар кнігі «Аптэчка прыроды» Яўген Шмярко.

Падарунак чакае і аматараў мёду. 13 мая з 16.00 да 17.00 пройдзе прэзентацыя часопіснай рубрыкі «Клуб пчаляроў». Тут можна будзе пазнаёміцца з вядомым пчаляром Міхаілам Халадзінскім, пакаштаваць дамашняга мёду, а таксама набыць вырабы з пчалінага воску.

Часопіс «Родная прырода» клапоціцца пра тое, каб наша планета як мага даўжэй заставалася чыстай. Таму супрацоўнікі выдання падрыхтавалі адметны майстар-клас, падчас якога навучаць наведвальнікаў стэнда рабіць экалагічныя ўпрыгожванні для дома з другаснай сыравіны. Майстар-клас адбудзецца 14 мая з 12 да 13 гадзін.

«Родная прырода» запрашае на сустрэчу сваіх старых сяброў і новых чытачоў!

vesіaluha@zvіazda.by

Выдавецкі дом «Звязда» ў межах выставы «СМІ ў Беларусі» падрыхтаваў для сваіх чытачоў яшчэ нямала цікавых сустрэч і мерапрыемстваў. Падрабязнасці пра іх — у бліжэйшых нумарах газеты і на нашым сайце zvyazda.by. Чытайце, выбірайце, што вам даспадобы, — і далучайцеся!

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.