Вы тут

Страшная аварыя адбылася ў Докшыцкім раёне


Страшэнная аўтамабільная аварыя адбылася пазаўчора ўвечары ў Докшыцкім раёне. З шасці пацярпелых толькі адзін чалавек застаўся жывым — гэта дзевяцігадовая дзяўчынка, якая цяпер знаходзіцца ў Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы ў надзвычай цяжкім стане. Пра ДТЗ паведамілі ў аддзеле агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.


Само здарэнне адбылося прыкладна а 22-й гадзіне на 108-м кіламетры трасы Мінск — Віцебск непадалёк ад вёскі Маргавіца. Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана САХАРАВА, аўтамабіль Audі 80, што рухаўся з Мінска ў бок Лепеля, выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з Ford Mondeo, якім кіраваў 51-гадовы грамадзянін Расійскай Федэрацыі, жыхар Санкт-Пецярбурга. У выніку лабавога сутыкнення ўсе чацвёра пасажыраў Audі — жыхары Віцебскай вобласці, а таксама кіроўца Ford загінулі на месцы. Дачка апошняга з цяжкімі траўмамі дастаўлена ў рэанімацыю. Цяпер супрацоўнікі Следчага камітэта разам са спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз высвятляюць абставіны здарэння, шукаюць сведкаў ДТЗ.

Па папярэдняй інфармацыі, якую «Звяздзе» паведаміла старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі Ганна БАНАДЫК, за рулём Audі знаходзіўся 37-гадовы мужчына, якога летась ужо затрымлівалі за ваджэнне ў нецвярозым стане і пазбаўлялі правоў. Да адказнасці за правапарушэнні, учыненыя ў стане ап'янення, у розны час прыцягваліся яшчэ двое з пасажыраў іншамаркі.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: «Бяспраўнік» забіў пяцярых?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.