Вы тут

У суботу ў Мінску пройдзе дабрачынны фестываль марожанага


Вы яшчэ не вырашылі, дзе правесці выхадныя ўсёй сям'ёй? Ёсць ідэя! У гэтую суботу ў Мінску пройдзе дабрачынны фестываль марожанага.


Усяго на свяце будзе прадстаўлена не менш за 60 гатункаў марожанага. За сімвалічнае ахвяраванне ўсе ахвотныя змогуць паўдзельнічаць не толькі ў яго дэгустацыі, але і ў розыгрышы цэлай скрынкі ласунку, прадастаўленай спонсарамі. Акрамя таго, на фестывалі будзе шмат разнастайных зон актыўнасці: тэматычная фотазона, аквагрым і іншыя. Кожны наведнік зможа спрычыніцца да конкурсу малюнкаў на тэму «Маё любімае марожанае». Лепшыя з іх будуць адзначаны прызамі і размешчаны на карпаратыўных сайтах кампаній-вытворцаў.

Атрыманыя на фестывалі сродкі пойдуць на добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол новага будынка дзіцячага хоспіса «Лясная паляна».

Дзе?

У сталічным гандлёвым цэнтры «Новая Еўропа» (вул. Сурганава, 57Б)

Калі?

27 жніўня з 12.00 да 17.00

Надзея ДРЫЛА

dryla@zviazda.by

Загаловак у газеце: Фестываль марожанага

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.