Вы тут

Патрэбныя лекі пачне выпускаць новае беларуска-індыйскае прадпрыемства


Не менш як тры новыя заводы па вытворчасці лекаў будуць адкрыты ў краіне ў найбліжэйшыя гады. Аб гэтым падчас закладкі першага каменя ў фундамент новага прадпрыемства ў Скідзелі паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл МЯСНІКОВІЧ.


Паводле БЕЛТА, падчас рабочага візіту ў Гродзенскую вобласць Міхаіл Мясніковіч прыняў удзел у закладцы капсулы з пасланнем нашчадкам і першага каменя ў фундамент новага беларуска-індыйскага фармакалагічнага прадпрыемства. Яно ствараецца на дзеючых плошчах завода «Белмедпрэпараты» ў Скідзелі, і тут плануюць вырабляць лекавыя сродкі для лячэння ВІЧ, туберкулёзу і раку: у перспектыве да 50 назваў лекаў. Мантаж абсталявання першай чаргі плануецца завяршыць да канца года. Сума інвестыцый складзе амаль $2,8 млн. Для рэалізацыі праекта створана беларуска-індыйская кампанія «Навалок», яе заснавальнікамі выступаюць «Белмедпрэпараты» і індыйская фармацэўтычная кампанія Lоk-Bеtа Рhаrmасеutісаls (І) Рvt. Ltd.

Чакаецца, што вытворца будзе пастаўляць на ўнутраны рынак унікальныя прэпараты па даступных цэнах. Аднак, як адзначыў Міхаіл Мясніковіч, сабекошт гэтых лекаў першапачаткова можа быць вышэйшы з некалькіх прычын: гэта і не да канца асвоеныя магутнасці,
і прыцягненне крэдытных рэсурсаў, і дэмпінг з боку канкурэнтаў.

«Шляхам выхаду з гэтага становішча могуць стаць так званыя доўгатэрміновыя інвестыцыйныя дагаворы, калі дзяржава або ўпаўнаважаныя органы даюць свае гарантыі. Пры рэалізацыі інвестпраекта на загадзя агавораных умовах тавары для ўнутранага рынку будуць набывацца менавіта з гэтай інвестыцыйнай вытворчасці», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Ён падкрэсліў, што цяпер вядзецца работа ў гэтым кірунку, у тым ліку Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Міністэрствам эканомікі. У хуткім часе будзе падрыхтаваны праект указа аб доўгатэрміновых інвестыцыйных дагаворах.

«У іх будуць прадугледжвацца нормы аб набыцці тых ці іншых інавацыйных тавараў у парадку імпартазамяшчэння. Гэта дасць магчымасць стымуляваць інвестыцыйную дзейнасць і будзе саліднай дапамогай для інвестара», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

«З Індыяй у нашай краіны даволі паспяхова развіваюцца палітычныя кантакты. У нас шмат інвестыцыйных праектаў, добра развіваецца навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Але з улікам таго, што Індыя даволі паспяхова працуе на рынку па вытворчасці лекаў, намі з індыйскімі партнёрамі была сфармулявана задача аб тым, каб у найбліжэйшыя 2—3 гады пабудаваць не менш як тры фармацэўтычныя заводы з удзелам індыйскага капіталу», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Ён падкрэсліў, што планы паспяхова рэалізуюцца. У прыватнасці, першыя магутнасці завода па вытворчасці лекаў у Бешанковічах уведзены ў эксплуатацыю. Фактычна прайшоў экспертызу завод у Калядзічах пад Мінскам, дзе пачаты ўжо будаўніча-мантажныя работы.

Падчас візіту ў Гродзенскую вобласць старшыня Савета Рэспублікі азнаёміўся з працай яшчэ некалькіх прадпрыемстваў.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Патрэбныя лекі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.