Вы тут

Вядомы лаўрэаты першай Нацыянальнай прэміі ў выяўленчым мастацтве


Сапраўднае мастацкае свята. Менавіта так можна ахарактарызаваць з'яўленне ў Беларусі Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва. У жніўні мінулага года Міністэрства культуры абвясціла: прэмія павінна быць, бо творцам не хапае стымулу і матывацыі. І літаральна тыдзень таму ў Палацы мастацтва ўнікальнымі прызамі ўзнагародзілі першых лаўрэатаў.


Стаць удзельнікамі конкурсу маглі аўтары твораў выяўленчага мастацтва, выкананых у любых відах, жанрах і мастацкіх тэхніках, і аўтары твораў літаратуры пра выяўленчае мастацтва, створаных за апошнія тры гады. Усяго на конкурс было пададзена 310 заявак, з якіх на суд журы адабралі 63. Прафесійнае журы павінна было вызначыць пераможцаў у дзесяці намінацыях: «Навацыя», «Творчы дэбют», «Мастацкая фатаграфія», «Дызайн», «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура», «Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Мастацтвазнаўства і крытыка».

Як адзначыла першы намеснік міністра культуры Ірына ДРЫГА, першая Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва даказала, што ў Беларусі шмат таленавітых творцаў, якім ёсць што паказаць. Таму дзяржава павінна іх падтрымаць. Прэмія дапаможа мастакам адчуць канкурэнтаздольнасць, будзе штуршком да рэалізацыі новых тэматычных праектаў. Пакуль няма дакладнай інфармацыі пра наступныя тэрміны правядзення прэміі, але ж у Міністэрстве культуры гэта пытанне на парадку дня.

— Пакуль мы не вырашылі канчаткова, як далей будзе арганізоўвацца прэмія, — адзначыў на цырымоніі міністр культуры Барыс СВЯТЛОЎ. — Магчыма, яна будзе праходзіць раз на два гады ці раз на тры. Гэта звязана з тым, што мастацтва — працэс натхнення, нельга спяшацца, заганяць мастакоў у межы. Творы павінны выспець.

Прозвішчы лаўрэатаў прэміі мы чуем не ўпершыню. Гэтыя людзі — прафесіяналы, якія на працягу доўгіх гадоў робяць вялікі ўнёсак у развіццё нацыянальнай культуры. Менавіта паняцце «нацыянальнае» стала вырашальным для журы. Мастакі павінны былі стварыць не проста прыгожы тэматычны твор, а раскрыць праз наватарства нашу культуру і яе асаблівасці, адлюстраваць нацыянальныя сімвалы, філасофскую глыбіню. Прычым слова сімвал не трэба ўспрымаць канкрэтна, бо сімвалам можа быць усё — чалавек, будынак, горад...

Аднак удзел у конкурсе ўзялі не толькі прадстаўнікі старэйшага пакалення. Маладыя аўтары таксама годна прадставілі сваю творчасць. І некаторыя з іх сталі лаўрэатамі. Увогуле, пры падрыхтоўцы праекта аб стварэнні Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва Міністэрства культуры разлічвала на тое, што прэмія будзе стартам для маладых аўтараў, якія не пабаяцца канкурыраваць з мастакамі старэйшага пакалення.

Лаўрэаты першай Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва:

Жывапіс — Уладзімір Тоўсцік

Графіка — Рыгор Сітніца

Скульптура — Васіль Цімашаў і Паліна Пірагова

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва — Мікалай
Кузьміч

Творчы дэбют (і прыз глядацкіх сімпатый) — Алеся
Скарабагатая

Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва — Глеб Отчык

Навацыя — Сяргей Белавокі

Дызайн — Эліна Шындлер

Мастацкая фатаграфія — Яўген Колчаў

Крытыка і мастацтва — Барыс Крэпак

Як мецэнат галіны выяўленчага мастацтва быў уганараваны Прыёрбанк

Вікторыя АСКЕРА

Загаловак у газеце: Адчуць канкурэнтаздольнасць

Выбар рэдакцыі

Культура

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Пышныя альбомы, выдадзеныя Дзянісам Раманюком, з задавальненнем трымаюць у хатніх бібліятэках як беларусы, бо адчуваюць гонар за краіну, так і замежнікі, бо невядомую культуру даследуюць праз высакакласны кніжны твор.

Спорт

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барысаўчанін са шматдзетнай сям'і стаў чэмпіёнам кантынента.

Грамадства

«Прэферэнцыі, якія атрымалі вайскоўцы, абумоўлены выказанымі імі думкамі»

«Прэферэнцыі, якія атрымалі вайскоўцы, абумоўлены выказанымі імі думкамі»

«Армія — школа мужнасці, грамадзянскасці і патрыятызму». Паводле сацыялагічнага апытання, з гэтым сцвярджэннем згодны 86 п

Культура

Хто спявае па-беларуску?

Хто спявае па-беларуску?

Адмысловы плэйліст “Звязды” да Дня роднай мовы.