Вы тут

Як жыхары розных краін спраўляюцца з праблемай адходаў


Нагадаем, конкурс аматарскіх рэпартажаў стартаваў 15 чэрвеня па ініцыятыве «Аператара другасных матэрыяльных рэсурсаў». Яго мэта — прыцягнуць падарожнікаў да праблемы адходаў і сабраць як мага больш інфармацыі пра «зялёныя» звычкі і правілы замежнікаў. Мы дзелімся некаторымі цікавымі назіраннямі з розных краін свету першых канкурсантаў.


Рым (Італія). Ігар Пашчанка:

— Мясцовыя жыхары з дзяцінства прывучаны сартаваць смецце. На кожнай вуліцы стаяць асобныя скрыні: для харчовых адходаў, шкла, пластыку і паперы, як і ў нас. Вельмі шмат адходаў утвараецца пасля паходу ў краму. Кожны тавар тут пакуюць у пластыкавы латок і закручваюць у цэлафан. Браць садавіну голымі рукамі забаронена. Для гэтых мэт трэба абавязкова надзяваць аднаразовую пальчатку, якая пасля выкарыстання адразу ж адпраўляецца ў смецце. Большасць адходаў — гэта пластыкавыя бутэлькі ад вады, якую п'юць шмат з-за спякоты, і рэкламныя лісты.

Італьянцы заўсёды прыбіраюць за хатнімі жывёламі і за сабой пасля пікніка. У выпадку парушэнняў могуць узнікнуць непрыемнасці. Аднак з утылізацыяй адходаў у Рыме вялікія праблемы. У некаторых раёнах смецце не вывозяць па шэсць дзён, што прымушае мясцовых жыхароў скандаліць з начальствам і запрашаць журналістаў. Часам на вуліцах можна сустрэць маладых цемнаскурых людзей, якія падмятаюць вуліцы, за што мясцовыя кідаюць ім манеткі. Але сапраўдная катастрофа — за горадам. Здаецца, што там смецце не вывозяць наогул!

Краснадарскі край (Расія). Таццяна Пераверзева:

— Калі ёсць на свеце рай, то гэта Краснадарскі край. Я аб'ездзіла практычна ўсё чарнаморскае ўзбярэжжа Краснадарскага краю: Джугбу, Геленджык, Анапу, Туапсэ... І ўсюды, дзе б я ні была, нават у непрызнанай Рэспубліцы Абхазія, чыста і акуратна. Вуліцы Адлера прыбіраюць кожную раніцу. Прычым выкарыстоўваюць як венікі, так і спецыяльныя прыборы накшталт пыласоса. Што датычыцца паасобнага збору смецця, то спецыяльныя кантэйнеры, да майго здзіўлення, бачыла толькі на вакзале і ў аэрапорце. Аднак мясцовых жыхароў гэта не спыняе, яны прывозяць смецце і туды. Засмучае толькі, што яго ўсё роўна забіраюць разам са змяшаным. Атрымліваецца, рознакаляровыя кантэйнеры стаяць толькі для галачкі? Затое «безыменныя» скрыні тут на кожным кроку.

Берлін (Германія). Алена Валкоўская:

— Германія — краіна, дзе кожны чалавек плаціць за адходы, якія ўтварае. За вываз смецця ў год выходзіць каля 165 еўра, а за няправільны збор адходаў лічба будзе нашмат вышэйшай. Таму сартаванне смецця для немцаў — натуральная справа.

Акрамя стандартных чатырох кантэйнераў, у Германіі ўстаноўлены яшчэ для харчовых і электронных адходаў. Старыя рэчы можна аднесці ў светла-жоўты бак Чырвонага Крыжа. Ён усталёўваецца адзін на тры вуліцы. Пры гэтым абутак трэба класці толькі па парах, а вопратку папярэдне мыць і пакаваць у мяшкі. Астатняе смецце можна даставіць у рэцыклінгавыя канторы. Напрыклад, туды можна адвезці канапу ці нейкія хімічныя адходы.

«Нават самы звычайны выкарыстаны пакецік ад гарбаты проста так не выкінуць: сам пакецік трэба адправіць у «харчовыя адходы», а паперку з заклёпкамі — у «лёгкія ўпакоўкі», — расказала мясцовая жыхарка Алена. — Пляцоўка для смеццевых кантэйнераў каля кожнага дома свая. Яна замыкаецца на ключ, каб нядобрасумленныя жыхары з суседніх дамоў не змаглі ёй скарыстацца, паколькі вываз смецця ў Германіі даволі дарагі. Адходы з бакаў забіраюць штотыдзень, для кожнага віду прыязджае асобная машына».

Па словах Алены, у нямецкіх крамах сталі актыўна адмаўляцца ад пластыкавых пакетаў, прапаноўваючы набыць папяровыя, тканкавыя або нейлонавыя сумкі.

Кацярына КІРЭЕВА

katyakіreeva@zvіazda.by

Дасылайце свае «зялёныя» гісторыі з адпачынку да 30 верасня і атрымлівайце цікавыя сувеніры. Аўтараў найлепшых рэпартажаў «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» узнагародзіць планшэтамі і mp3-плэерамі. Падрабязна пра конкурс, форму заяўкі і правілы для рэпартажаў глядзіце на сайце руху «Цэль 99».

Загаловак у газеце: «Зялёныя» правілы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.

Грамадства

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У Беларусі на сённяшні дзень звыш 570 тысяч чалавек маюць інваліднасць.

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %.