«Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў» упершыню прадставіў кампактны трактар «Беларус-320Р» на міжнароднай выстаўцы сельскагаспадарчай тэхнікі ІnАgrіTесh-2017.
Машына створана спецыяльна для работы ў цяжкіх умовах краін Паўднёва-Усходняй і Паўднёвай Азіі на рысавых палях. Акрамя бабруйскага трактара, на беларускім стэндзе наведвальнікі маглі пазнаёміцца яшчэ з дзвюма мадэлямі беларускай тэхнікі: трактарамі «Беларус-1523Т.3» і «Беларус-892.2» вытворчасці МТЗ.
Арганізатары стэнда адзначылі, што падчас выстаўкі наведвальнікі маглі не толькі паглядзець на тэхніку, але і правесці тэст-драйв любога трактара на пляцоўцы перад выставачным комплексам. Па словах прадстаўнікоў кампаніі, нягледзячы на высокую канкурэнцыю з вядучымі сусветнымі трактарнымі брэндамі, якія таксама прадстаўлялі сваю прадукцыю, Бабруйскі завод расцэньвае свае перспектывы па замацаванні на мясцовым рынку як даволі высокія. Пацвярджэннем таму можа служыць заяўка на пастаўку ў Інданезію 8 трактароў, якую кампанія атрымала пасля завяршэння мерапрыемства.
Выстаўка ІnАgrіTесh-2017 ужо пяты раз праходзіла ў сталіцы Інданезіі — Джакарце. У найбуйнейшай у краіне спецыялізаванай агратэхнічнай экспазіцыі прынялі ўдзел больш за 500 экспанентаў з 18 краін.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?