24 кастрычніка, субота

Вы тут

Экспа-Фэст Інданезія-Беларусь скараціў адлегласць паміж краінамі


А адлегласць гэтая па прамой на самалёце — каля дзесяці тысяч кіламетраў. Тым не менш мы прадаём у найбуйнейшую астраўную дзяржаву свету калійныя ўгнаенні, гетэрацыклічныя злучэнні азоту, шыны, поліаміды, шпалы, медыцынскую мэблю, трактары, апаратуру і абсталяванне.


Купляем там натуральны каўчук, пальмавы і какосавы алей, оптавалакно, лекі, волава, паперу, какаву, фарбавальнікі, абсталяванне для друкавання, рыбу і іншае. Дарэчы, тавараабарот з гэтай краінай за дзевяць месяцаў сёлета на 74 % перавысіў леташні паказчык і склаў амаль 200 мільёнаў долараў (за ўвесь 2017 год — 158 мільёнаў). Гэта, можа, і не шмат, але, напрыклад, з Венгрыяй, да якой у дзесяць разоў бліжэй, мы нагандлявалі ўсяго на 148 мільёнаў долараў. Пры гэтым сальда ў нас з Інданезіяй дадатнае і роўнае суме ўсяго тавараабароту з Венгрыяй.

На такім фоне фестываль «Экспа-Фэст Інданезія-Беларусь 2018» ладзіць асабліва прыемна. Да таго ж, сёлетняе свята прымеркавана да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі. Арганізатарам выступіла пасольства Рэспублікі Інданезія ў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Інданезія ў Расіі і Рэспубліцы Беларусь Вахід Мухамед СУПРЫЯДЗІ адзначыў, што фестываль упершыню арганізаваны з такім размахам. На выстаўцы размясцілася каля 20 стэндаў, дзе можна было ўбачыць і набыць інданезійскія прадукты, прадметы інтэр'ера, тэкстыльныя вырабы, сувеніры і многае іншае.

— Два дні таму мы паспяхова правялі беларуска-інданезійскі бізнес-форум, на якім абмеркавалі магчымасці для супрацоўніцтва, — абвясціў наведвальнікам фестывалю пасол і выказаў надзею на далейшае ўмацаванне двухбаковых адносін.

Начальнік упраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі Міністэрства замежных спраў Беларусі Сяргей Цярэнцьеў дадаў, што за 25 гадоў удалося значна паглыбіць палітычныя і гандлёвыя сувязі, дзякуючы чаму інданезійцы, у прыватнасці, ведаюць такія беларускія брэнды, як БелАЗ, Мінскі трактарны завод, Беларуськалій.

Аб планах па арганізацыі ў кастрычніку наступнага года нацыянальнай беларускай экспазіцыі ў Джакарце паведаміў на адкрыцці фестывальнай экспазіцыі старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч.

Дарэчы, Інданезія з'яўляецца найбуйнейшай краінай Паўднёва-Усходняй Азіі і займае чацвёртае месца па колькасці насельніцтва (больш за 261 мільён чалавек). Яна адносіцца да катэгорыі найбольш перспектыўных у эканамічным плане краін, якія развіваюцца.

Ганна ЮНЧЫЦ

Фота Андрэя САЗОНАВА

Больш фота

Загаловак у газеце: Вельмі далёкая дуга

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны зацятыя баi разгарнулiся пры абароне Барысава — старадаўняга беларускага горада на Бярэзiне. 

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.