На мінулым тыдні ў БДЭУ прайшоў юбілейны Х Міжнародны эканамічны форум маладых навукоўцаў. Сёлета на яго прыехала больш за 60 удзельнікаў з Беларусі, Расіі і Украіны.
Увогуле за гэтыя дзесяць гадоў у форуме паўдзельнічала больш за 1500 маладых навукоўцаў з 12 краін. Многія з іх ужо прайшлі дастаткова сур'ёзны шлях у навуцы, атрымалі прызнанне і сталі навуковымі кіраўнікамі. На рознакаляровыя стужкі, якія сустракаюць гасцей форуму на ўваходзе, нанесены імёны былых удзельнікаў, якія змаглі за гэты час абараніць кандыдацкія дысертацыі і атрымаць адпаведную ступень. Сёлета да іх дадалі яшчэ чатыры новыя стужкі з імёнамі маладых кандыдатаў навук.
Начальнік упраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Міністэрства эканомікі Беларусі Дзмітрый КРУПСКІ на адкрыцці форуму падкрэсліў: "На нашых вачах мяняецца свет. Па сваім маштабе гэтыя перамены цалкам супастаўныя з тымі, што адбываліся два-тры стагоддзі таму, падчас прамысловай рэвалюцыі. І гэтая асаблівасць сучаснай эпохі, яе пераходны характар, накладвае новыя задачы на эканамічную навуку".
Сярод асноўных падзей форуму — панэльная дыскусія "Навука, бізнес і дзяржава: паралельнае развіццё ці рэалізацыя стратэгіі wіn-wіn?", інтэрактыўная навукова-практычная выстава, майстар-клас і круглыя сталы.
Надзея АНІСОВІЧ
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.