Вы тут

Беларуская алімпійская дэлегацыя павялічваецца


У ходзе алімпійскай акрэдытацыі ў Пхёнчхане аргкамітэт вылучыў для Беларусі квоту ў пяць дадатковых месцаў. Дзве «пуцёўкі» вылучаныя прадстаўнікам лыжных гонак, тры — канькабежцам, расказаў шэф беларускай місіі Аляксандр Барауля.


У склад дэлегацыі ўключаны Віталь Міхайлаў (мас-старт), Таццяна Міхайлава (1000 м) і Ксенія Садоўская (500 м) (усе — канькабежны спорт), а таксама Валянціна Камінская, якая выйдзе на старт у спрынце і жаночай эстафеце (лыжныя гонкі).

Такім чынам, на зімовых Алімпійскіх гульнях выступяць 32 беларускія атлеты ў 6 відах спорту. Многія з іх адправяцца ў Пхёнчхан 1 лютага, гэта прадстаўнікі камандаў па лыжных гонках, канькабежным спорце, шорт-трэку, гарналыжным спорце, адміністрацыйная і медыцынская групы.

Пазней стала вядома, што Міжнародны алімпійскі камітэт задаволіў просьбу Беларускай федэрацыі біятлона і выдаў акрэдытацыю знакамітаму нарвежскаму біятланісту і мужу Дар'і Домрачавай Уле-Эйнару Б'ёрндалену. «Ён адправіцца ў Пхёнчхан у складзе беларускай дэлегацыі за кошт трэнерскай квоты, якая была ў біятланістаў. Дзякуем МАК, што дапамог нашай федэрацыі, і знакаміты біятланіст будзе прысутнічаць на Гульнях», — адзначыў Анатоль Стромскі, генеральны сакратар Беларускай федэрацыі біятлона.

Нагадаем, Уле-Эйнар Б'ёрндален не змог адабрацца ў якасці атлета на сёмую для сябе Алімпіяду ў складзе каманды Нарвегіі. Беларуская федэрацыя біятлона выступіла з ініцыятывай запрасіць біятланіста на Гульні ў складзе беларускай дэлегацыі, каб аказаць дапамогу ў падрыхтоўцы сваёй жонцы Дар'і Домрачавай.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Пяць спартсменаў плюс Б'ёрндален

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.