Вы тут

У метро можна будзе прайсці па банкаўскай картцы


А з Брэста да Мазыра — дабрацца па вадзе.

Падыходы ў рабоце з пасажырамі, укараненне інфармацыйных тэхналогій у сталічнай падземцы і павышэнне аб'ёму грузаперавозак абмяркоўвалі на пасяджэнні калегіі Мінтранса. Гаварылі пра вынікі работы транспартнага комплексу краіны ў 2017 годзе і задачах па яго развіцці на 2018-ы. Па словах намесніка прэм'ер-міністра Анатоля КАЛІНІНА, які прыняў у ім удзел, важнае месца ў абмеркаванні занялі пытанні развіцця гарадскога транспарту і метрапалітэна.


Новыя тэхналогіі ў метро

«Плануецца, што трэцяя лінія метро запрацуе ў 2020 годзе. Абмяркоўвалася і камфортнасць перамяшчэння ў наземным транспарце для таго, каб павысіць яго прывабнасць», — расказаў Анатоль Калінін. Таксама ён адзначыў, што не менш важным з'яўляецца магчымасць прыцягнення таварыстваў людзей з абмежаванымі магчымасцямі і інвалідаў да ацэнкі шэрагу аб'ектаў, якія робяцца для іх зручнасці на вуліцы. «Абмяркоўвалася ўкараненне інфармацыйных тэхналогій у транспарце. Мы бачым, што працэс рухаецца, але яго недастаткова. Аднак, да канца года турнікеты з магчымасцю прыёму бескантактавых банкаўскіх картак з'явяцца на ўсіх станцыях метрапалітэна. Разлікі за выкарыстанне метро можна будзе ажыццяўляць праз бескантактавыя карткі любога банка», — растлумачыў Анатоль Калінін. Пры гэтым ён падкрэсліў, што і камфортнасць выкарыстання падземкі таксама павінна павысіцца. Ужо размешчаны заказ на выраб шасці падземных цягнікоў для метро, частку з якіх павінны пачаць  эксплуатаваць сёлета.

Бязвіз падоўжаць

Анатоль Калінін таксама паведаміў, што па бязвізавым рэжыме нашу краіну наведалі ўжо 83 тысячы турыстаў. Пры гэтым намеснік прэм'ер-міністра лічыць, што такой колькасці недастаткова, а інфармацыйную работу з турыстамі трэба палепшыць. «Павінны быць буклеты, іншая даведачная інфармацыя пра краіну ў нашых чыгуначных саставах, самалётах, аэрапортах. Каб чалавек мог бачыць, куды ён можа прыехаць і якія месцы наведаць», — дадаў Анатоль Калінін. Ён адзначыў, што тэрмін бязвізавага рэжыму пры ўездзе праз Нацыянальны аэрапорт Мінск у ліпені-жніўні можа быць павялічаны ўжо да 10 дзён. Нагадаем, што з 1 студзеня 2018 года для замежных грамадзян у некаторых раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей ужо быў зроблены тэрмін бязвізавага знаходжання да 10 дзён.

Анатоль Калінін даручыў кіраўніцтву Нацыянальнага аэрапорта Мінск і авіякампаніі «Белавія» стварыць неабходныя ўмовы для гасцей краіны.

Грузаабарот будзе расці

Па словах міністра транспарту і камунікацый Анатоля СІВАКА, сёлета плануецца павялічыць грузаабарот на 3,4 %, пасажыраабарот — на 2,7 %. Такія вынікі магчымы дзякуючы станоўчай дынаміцы работы галіны ў 2017 годзе. Так, летась на 6 % павялічыўся грузаабарот, на 1,9 % — пасажыраабарот. Рост грузаабароту забяспечаны чыгуначным транспартам на 18,1 %, аўтамабільным — на 6,9 %, унутраным водным на 55,7 %. Міністр паведаміў, што летась дасягнута станоўчая дынаміка па пасажыраабароце аўтамабільнага транспарту на 0,8 %, у тым ліку дзякуючы мэтанакіраванай рабоце па павышэнні якасці паслуг. «Эксплуатацыя на маршруце Брэст—Мазыр пабудаванага пасажырскага цеплахода «Белая Русь» дазволіла павялічыць на 3,1 % пасажыраабарот унутранага воднага транспарту», — дадаў Анатоль Сівак. Па словах міністра, працягнулі падзенне ў 2017-м пасажыраабарот гарадскога электрычнага транспарту і метрапалітэна (да 95, 9 % у адносінах да 2016 года), а таксама чыгуначнага транспарту (да 97,9 %).

Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін таксама падкрэсліў, што ў цэлым можна станоўча адзначыць работу міністра транспарту і калегіі за год. «Аднак задач наперадзе яшчэ шмат. У найбліжэйшы час будуць сфарміраваны больш гнуткія падыходы да нашага спажыўца», — рэзюмаваў намеснік прэм'ер-міністра.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Шляхі і зносіны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.

Грамадства

Беларусь можа заняць месца на перспектыўным рынку беспілотнікаў

Беларусь можа заняць месца на перспектыўным рынку беспілотнікаў

Неверагодна, але факт: традыцыйныя крылатыя машыны саступаюць неба беспілотным лятальным апаратам (БЛА).

Культура

Віктар Хурсік: Мы ўсюды заўважаем Беларусь

Віктар Хурсік: Мы ўсюды заўважаем Беларусь

«Vаlе!» — «Бывайце!» — так называецца яго новая кніга, прысвечаная Магдалене Радзівіл.

Спорт

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

У дваццатых чыслах студзеня ў Мінску ўпершыню пройдзе маштабны турнір па фігурным катанні.