Вы тут

Першая марка, прысвечаная Узброеным Сілам краіны, з'явілася ў Беларусі


Міністр абароны Андрэй Раўкоў і міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі гашэння паштовай маркі да стагоддзя Узброеных Сіл у Цэнтральным доме афіцэраў.


 

Як адзначыў Андрэй Раўкоў, сёння Узброеныя Сілы краіны - гэта надзейны гарант міру на беларускай зямлі, паказчык стратэгічнага стрымлівання. «Свята 23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл з'яўляецца яркім для гісторыі нашай краіны. Гэтая дата для нас сімвалічная. Яна звязаная з патрыятызмам і доблесцю тых людзей, якія працавалі і забяспечвалі Узброеныя Сілы Беларусі. Выпушчаная да свята марка будзе карыстацца попытам у філатэлістаў. Гэта падзея ўвойдзе ў гісторыю", — адзначыў Міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў

На марцы размешчана эмблема Узброеных Сіл Беларусі. Яе памер 52х29,6 мм, тыраж складае 60 тысяч асобнікаў. Марка выраблена з выкарыстаннем тэхналогіі тэрмічнага ціснення металізаванай фольгай залацістага колеру. Намінал "Н" адпавядае тарыфу на перасылку міжнародных простых лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў масай да 20 грам.

Пасля заканчэння ўрачыстай цырымоніі Сяргей Папкоў падарыў Андрэю Раўкову альбом з усімі выпушчанымі маркамі ў гісторыі суверэннай Беларусі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.