Вы тут

Па слядах кнігавыдаўцоў


Кожны з пачынальнікаў гэтай справы працаваў на сваю зямлю. І як Францыск Скарына ўславіў Полацк, так Спірыдон Собаль развіваў асвету, пакінуўшы след у гісторыі Магілёўшчыны і ўсёй Беларусі, якую ён узбагачаў выданнямі кніг. Пра гэта распавядае часовая экспазіцыя «Беларускі друкар Спірыдон Собаль» у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.


Беларускі асветнік нарадзіўся каля 1580—1590 гг. у Магілёве ў сям’i бурмістра. Першыя спробы надрукаваць кнігі ажыццявіў у Кіеве. Адтуль прывёз абсталяванне для друкарскай справы. Заснаваў першыя друкарні ў Куцейне, Буйнічах, Магілёве. Спірыдон Собаль выдаў адзін з першых на землях сучаснай Беларусі «Буквар». Дакладна вядома, што выданне першых кніг на Магілёўшчыне звязана менавіта з дзейнасцю гэтага выбітнага беларускага дзеяча.

Экспазіцыя дае магчымасць уявіць кнігадрукарскі шлях Спірыдона Собаля. Можна даведацца пра «Букварь сиречь, начало учения детем, начинающим чтению извыкати». А таксама можна пазнаёміцца з рэдкімі выданнямі XVII cт. з друкарні Спірыдона Собаля ў Кіеве, Магілёўскага брацкага манастыра, Богаяўленскай друкарні Спірыдона Собаля ў Куцейне...

Да ажыццяўлення гэтага праекта ў Мінску далучыўся Музей гісторыі Магілёва. Падтрымалі яго Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі і Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.