Вы тут

У Мінску стартаваў 25-ы міжнародны форум «Tibo 2018»


Больш за сотню IT-кампаній з 15 краін свету сабраліся ў Мінску. У сталіцы стартаваў 25-ы міжнародны форум «Tibo 2018». Як адзначыў падчас цырымоніі адкрыцця Міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў ужо чвэрць стагоддзя форум служыць найважнейшай пляцоўкай для абмеркавання стратэгіі it-развіцця нашай краіны і фарміравання палітыцы па ўкараненні інавацый.


Паводле яго слоў форум сёлета мае дзве істотныя асаблівасці: ён юбілейны і праводзіцца ў перыяд, калі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка абвясціў нацыянальным прыярытэтам выкананне задач па стварэнні It-краіны і фарміраванні лічбавай эканомікі. Гэта азначае ўкараненне і паўсюднае выкарыстанне высокіх тэхналогій у жыцці дзяржавы і грамадства. 

На погляд міністра, форум дазволіць намеціць план дзеянняў па комплекснай трансфармацыі краіны. Зарыентавацца дапамогуць прадстаўленыя на выставе дасягненні, якія ёсць сёння ў Беларусі, і тое новае, што толькі плануецца ўкараняць у эканоміку ў будучыні.

«Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка вызначыў курс развіцця на пабудову it-краіны, інфармацыйнага развіцця, укаранення і прымяненне нана- і біятэхналогій. Гэтая сур'ёзная задача і форум на працягу тыдня дапаможа ўсім нам лепш зразумець з падтрымкай міжнародных экспертаў і апошніх дасягненняў, якія будуць прадстаўлены на выставе, як нам рухацца далей», — растлумачыў міністр.

Сяргей Папкоў таксама адзначыў, што ў краіне сёння ўжо даволі высока развіта інфармацыйна- камунікацыйная інфраструктура, якая забяспечыла 32-е месца ў сусветным рэйтынгу ў развіцці ІКТ па ацэнкі міжнароднага саюза электрасувязі. Актыўна вядзецца работа па ўкараненні як сотавай так і фіксаванай сувязі. У перспектыве далейшае развіццё атрымаюць тэхналогіі індустрыяльнага інтэрнэту, інтэрнэту рэчаў, воблачных тэхналогій, вялікіх дадзеных, размеркаваных сістэм транзакцый.

XXV-ты міжнародным форум «Tibo 2018» праходзіць у Мінску з 14 па 18 мая. Сярод удзельнікаў будуць выстаўлены аператары «Белтэлекам», МТС, velcom, beCloud, «Космас ТБ», «МТІС», «Белпошта». Цэнтральнай экспазіцыяй на выставе будзе стэнд «IT-краіна Беларусь». Тут будуць прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі ў сферы інфармацыйных тэхналогій дзяржорганаў і беларускіх IT-кампаній, рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.