Вы тут

У В'етнаме могуць з'явіцца прадпрыемствы па выпуску пасажырскай тэхнікі


У перспектыве на тэрыторыі В'етнама могуць з'явіцца сумесныя прадпрыемствы па выпуску пасажырскай тэхнікі і перапрацоўцы сухога малака


Гандлёва-эканамічныя адносіны паміж Беларуссю і В'етнамам перажываюць прынцыпова новы момант у сваім развіціі. Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір СЯМАШКА падчас 14-га пасяджэння беларуска-в'етнамскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, якое адбылося ў Мінску.

Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, станоўчую дынаміку двухбаковым адносінам надалі падпісаныя раней дакументы: пагадненне аб стварэнні зоны свабоднага гандлю В'етнама з ЕАЭС і пратакол паміж урадамі Беларусі і В'етнама аб вытворчасці маторных транспартных сродкаў на тэрыторыі В'етнама. Віцэ-прэм'ер лічыць, што гэтыя дамоўленасці адкрываюць унікальныя магчымасці, дзякуючы якім можна істотна павысіць узаемны тавараабарот.

Для членаў беларускай дэлегацыі ён паведаміў, што на ўзроўні ўрада В'етнама прынята станоўчае рашэнне даць першаму сумеснаму беларуска-в'етнамскаму прадпрыемству па зборцы аўтамабіляў МАЗ у В'етнаме адаптацыйны перыяд у 18 месяцаў. Гэта дазволіць падрыхтавацца да новых заканадаўчых актаў, якія прыняты ў В'етнаме і патрабуюць тэхнічнага пераўзбраення прадпрыемства.

«Пасля гэтага перыяду наша прадпрыемства будзе працаваць згодна з усімі нормамі, і я думаю, што яно будзе паспяховае», — сказаў на заканчэнне віцэ-прэм'ер.

У сваю чаргу генеральны дырэктар кампаніі «МАЗ» Дзмітрый КАЦЯРЫНІЧ сёння перад пачаткам пасяджэння адзначыў, што першая чарга сумеснага прадпрыемства «МАЗ-Азія» па вытворчасці грузавікоў пачне працаваць у верасні. Грузавікі, якія будуць вырабляць на заводзе, плануецца пастаўляць не толькі на рынак В'етнама, але і ў Камбоджу, Лаос, Малайзію, Інданезію і ў іншыя краіны рэгіёна.

Начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей БАГДАНАЎ расказаў, што беларускі бок зараз вядзе работу над праектам па стварэнні сумеснага прадпрыемства ў В'етнаме, якое будзе займацца перапрацоўкай сухога малака і сухой малочнай сыроваткі па нашых тэхналогіях. Плануецца, што там будуць выпускаць восем відаў малочнай прадукцыі пад в'етнамскім брэндам, у тым ліку тварог, сыры, ёгурты. «Сёлета таксама прасочваецца станоўчая дынаміка. У студзені — красавіку мы ўжо нагандлявалі на $ 1,6 млн. Гэта ў 2,6 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Сярод паставак сухое малако, сухая сыроватка, мясныя прадукты», — рэзюмаваў Аляксей Багданаў.

Пасля заканчэння мерапрыемства намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка і міністр прамысловасці і гандлю В'етнама Чан Туан Ань падпісалі пратакол пасяджэння беларуска-в'етнамскай міжурадавай камісіі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Новы ўзровень адносін

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.

Грамадства

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Лішняя вага, бяссонніца, прылівы, парушэнні ціску і астэапароз — далёка не ўсе праявы, якія падпільноўваюць жанчыну ў пэўным узросце. 

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.