Вы тут

Дэлегацыя Беларусі возьме ўдзел у 27-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ


Беларускія парламентарыі на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляславам Пірштуком адправяцца ў Берлін, дзе з 7 па 11 ліпеня пройдзе чарговая сесія Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.


У склад айчыннай дэлегацыі ўваходзяць старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый Варанецкі.

Цэнтральнай тэмай сесіі стане выкананне абавязацельстваў у рамках АБСЕ і роля парламентаў у гэтым. Мерапрыемства прысвечана абмеркаванню пытанняў прыняцця дзяржавамі-ўдзельніцамі эфектыўных заканадаўчых мер, накіраваных на ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва і выкананне абавязацельстваў у дачыненні да падтрымання міру і бяспекі ў рэгіёне АБСЕ.

Запланаваны і шэраг двухбаковых сустрэч — як з кіраўнікамі і членамі дэлегацый дзяржаў — удзельніц арганізацыі, так і з іншымі афіцыйнымі асобамі.

Вынікам сесіі стануць выбары — старшыні ПА АБСЕ, яго намеснікаў, іншых службовых асоб. Таксама будзе прынятая Берлінская дэкларацыя, у якую ўвойдуць тры рэзалюцыі агульных камітэтаў ПА АБСЕ, а таксама шэраг дадатковых рэзалюцый.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Загаловак у газеце: Абавязкова мір

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.