Вы тут

Навіны тэлебачання


«Дзіцячае Еўрабачанне» ў Мінску стане рэкордным

16-ы міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2018», што пройдзе 25 лістапада ў беларускай сталіцы, збярэ рэкордную колькасць удзельнікаў за ўсю гісторыю творчага форуму. Як паведамілі ў Белтэлерадыёкампаніі, удзел афіцыйна пацвердзілі ажно 19 краін.

Поўны і канчатковы спіс выглядае так: Азербайджан, Албанія, Арменія, Аўстралія, Беларусь, Грузія, Ізраіль, Ірландыя, Італія, Казахстан, Македонія, Мальта, Нідэрланды, Польшча, Партугалія, Расія, Сербія, Уэлс і Францыя. Гэта лічба перасягнула самыя смелыя чаканні арганізатараў: паводле рэгламенту, у дзіцячым конкурсе могуць удзельнічаць да 18 краін, аднак Еўрапейскі вяшчальны саюз зрабіў выключэнне для Ізраіля, як краіны-пераможцы дарослага шоу, і дазволіў перавысіць ліміт.


Свет, якім мы яго не бачылі

Добрая навіна для аматараў падарожнічаць па розных краінах, не выходзячы з дома: тэлеканал «Беларусь 2» пачынае паказ ужо 9-га сезона папулярнага ўкраінскага трэвэл-шоу «Свет навыварат».

Першая вандроўка, якая будзе ў эфіры 29 ліпеня, раскажа пра адваротны бок Японіі. Вядучы Дзмітрый Камароў паднімецца на Фудзіяму і паўдзельнічае ў барацьбе сумо, адчуе гарачы подых актыўнага вулкана і ўбачыць спаборніцтвы ў басейне з граззю, а таксама квітнеючыя палі «травяной сакуры» і адзіноту сярэднестатыстычнага японца ў перанаселеным мегаполісе...


Бліжэй да зорак

Ужо ў верасні ў Мінскім планетарыі адкрыецца першы кінатэатр тыпу ІMАХ: глядзець сферычныя фільмы можна будзе на вялізным экране па тэхналогіі «поўнага купала». Падобнага абсталявання няма больш нідзе ў Беларусі. Сродкі на новую праекцыйную сістэму — больш як 13 тысяч рублёў — сабралі праз інтэрнэт-платформу з дапамогай амаль 500 неабыякавых беларусаў і вядомага брэнду тавараў для сну.

Акрамя таго, у планетарыі з'явіцца паслуга «Неба для дваіх». Паглядзець на зоркі цяпер можна літаральна лежачы, бо пад самым купалам устаноўленыя два спальныя месцы — ложкі з артапедычнымі матрасамі.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.