Вы тут

Мамантаў: Журналісты павінны быць у нейкай меры і маркетолагамі


Журналісты павінны быць у нейкай меры і маркетолагами. Такое меркаванне выказаў генеральны дырэктар радыёстанцыі "Говорит Москва" Уладзімір Мамантаў.


"Я паглядзеў сёння шэраг навін па Беларусі і бачу, што выбар СМІ ці аўтараў адбываецца на новых умовах: хто першы, таго і чытаюць. Мы ж са сваёй "старадаўняй журналістыкай "- праверкай інфармацыі, высвятленнем іншага меркавання - прайграем, а сёння другіх у журналістыцы няма. Журналістам трэба станавіцца больш хуткімі, даступнымі, мець сувязь з чытачамі", - сказаў ён.

Уладзімір Мамантаў не адмаўляе неабходнасці аналітыкі ў СМІ, але і яна павінна змяніцца - трэба аналізаваць хутка і гранічна востра, больш за тое, дасціпна, чапляючы чытача.

Ён таксама адзначыў актуальнасць павесткі беларускага медыяфоруму. "Лічбавыя тэхналогіі - рэч добрая, але трэба разумець, як іх выкарыстоўваць, каб захаваць агульную культурную прастору", - сказаў ён.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.