Вы тут

Душэўная работа


Таццяна Дзянісава-Берашэвіч (у цэнтры) — старэйшына пяці вёсак Сенненскага раёна: Бярозкі, Гуліна, Падграддзе, Цыганкі і сваёй роднай — Бор. Жыхары гэтых населеных пунктаў звяртаюцца да Таццяны з рознымі жыццёвымі пытаннямі і праблемамі. Дзякуючы руплівай старэйшыне, мясцовы сельскі Савет заўсёды ў курсе жыцця вяскоўцаў. А яшчэ Таццяна Віктараўна дапамагае сваім землякам як сацыяльны работнік, пад яе апекай некалькі адзінокіх і састарэлых людзей, дзве сям'і пенсіянераў. У тым ліку і сям'я Сцяпана і Валянціны Ляўко (на фота), для якой жанчына стала родным чалавекам. Яны — былыя суседзі, ведаюць адно аднаго шмат гадоў. Таццяна расла на іх вачах, працавала побач у калгасе. Такія даверлівыя адносіны ў наш час — сапраўднае золата.


Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.