Вы тут

Што змянілася ў Беларусі 1 красавіка


З 1 красавіка ўводзіцца забарона на лоўлю рыбы ў шэрагу абласцей, зноў падаражэюць цыгарэты, з'явіцца база дадзеных усіх, хто навучаецца ў адукацыйных установах, анлайн-казіно пачнуць працаваць па новых правілах, а пастаўшчыкі і вытворцы тавараў будуць плаціць больш за арганізацыю збору і выкарыстання адходаў тавараў і ўпакоўкі.


Уведзена забарона на лоўлю рыбы

Фота: pixabay.com

З 1 красавіка па 30 мая на Міншчыне, Гродзеншчыне і Магілёўшчыне ўводзіцца забарона на лоўлю ўсіх відаў рыб у сувязі з нерастам. Падобная забарона ўжо дзейнічае ў паўднёвых абласцях краіны — Брэсцкай і Гомельскай. Віцебшчыну забарона чакае 10 красавіка.

Аднак аматары-рыбаловы могуць лавіць на адну вуду з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзінарным, або двайным, або трайным кручком. Лоўля рыбы дапускаецца ў светлы час сутак з берага без заходу ў ваду.

Падчас забароны на лоўлю шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, разлічваецца з прымяненнем трайнога каэфіцыента за кожную незаконна здабытую рыбу.

Арэндная плата за нерухомасць расце

З тых часоў, як ў 2014 годзе арэндную плату адвязалі ад базавай велічыні і ўсталявалі для разлікаў асобную базавую арэндную велічыню, памер платы штогод стабільна змяняецца 1 красавіка. Хутка гэтая велічыня будзе складаць Br16,9 замест Br16,11. Памер залежыць ад індэкса спажывецкіх цэн і ўзроўню інфляцыі ў папярэднім годзе.

Новыя патрабаванні да анлайн-казіно

Фота: pixabay.com

Пастанова МПЗ усталёўвае новыя патрабаванні да правіл правядзення азартных гульняў у інтэрнэце. Цяпер арганізатары гульняў абавязаны прапісваць ў правілах парадак ідэнтыфікацыі наведвальніка віртуальнай ігральнай установы, а таксама яго аўтэнтыфікацыі. Віртуальныя ігральныя ўстановы таксама павінны ўказваць умовы выдачы бонусаў. Неабходна прапісваць і парадак вяртання грошай пры блакаванні арганізатарамі дублюючых гульнявых акаўнтаў.

Што праўда, у арганізатараў будзе яшчэ тры месяцы пераходнага перыяду, каб пачаць працу ў адпаведнасці з новымі правіламі.

Павышаюцца цэны на цыгарэты

Асобныя віды цыгарэт ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» падаражэюць на суму 5 да 10 капеек. Некаторыя тытунёвыя вырабы ТАА «Тытунь-інвест» стануць даражэй на 2-19 капеек. З цыгарэт, што ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі кампаніяй «Беларусьгандаль», стануць даражэй толькі Kent Double Mix і Kent Mix Red Breeze - на 5 капеек.

Цыгарэты, якія ўвозяцца ЗАТ «Энерга-ойл», не падаражэюць.

Навучэнцаў унясуць у агульнадзяржаўную базу

З 1 красавіка павінна з'явіцца адзіная база дадзеных тых, хто навучаецца ў беларускіх установах адукацыі. Яна дапоўніць базу працаздольных грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы. Парадак яе вядзення і фарміравання вызначае Міністэрства адукацыі. Функцыі аператара базы дадзеных ускладзены на Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Мінадукацыі.

Вытворцы і пастаўшчыкі тавараў і ўпакоўкі будуць плаціць больш арганізатарам збору і выкарыстання адходаў

Фота: pixabay.com

З 1 красавіка для вытворцаў і пастаўшчыкоў тавараў і ўпакоўкі павялічыцца плата аператару за арганізацыю збору, абясшкоджвання або выкарыстання адходаў тавараў і ўпакоўкі.

Узрасце памер платы па некаторых пазіцыях за вырабленыя і ўвезеныя:

  • пліты, плёнку, ванны, ракавіны, посуд, упакоўку з паперы і кардону з пакрыццём са 160 да 180 руб. за тону;
  • першасныя элементы і першасныя батарэі - з 6% да 8% ад кантрактнага кошту;
  • тавары па ўсіх пазіцыях, адпаведных электроннаму і электрычнаму абсталяванню, тэхніцы - з 1% да 3% ад кантрактнага кошту;
  • палімерную ўпакоўку, упакоўку з камбінаваных матэрыялаў, у якой ўвезены тавары, - са 160 да 180 руб. за тону.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у Беларусі трансплантуюць органы

Як у Беларусі трансплантуюць органы

І чаму да нас на аперацыі едуць замежнікі.

Эканоміка

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

У гэтым упэўнілася карэспандэнт, наведаўшы пасёлак.