Вы тут

Што такое дзяржпраграма развіцця Прыпяцкага Палесся і якія вынікі яна дала


...Дзевяць гадоў таму — у 2010 годзе — кіраўнік дзяржавы пралятаў на верталёце над тэрыторыяй палескага рэгіёна. Ён звярнуў увагу на поймавую частку Палесся. Прыпяцкія паплавы зарасталі хмызняком. Карцінку дапаўняла інфармацыя пра тое, што насельніцтва ў раёнах убывае. Усё гэта сведчыла пра заняпад рэгіёна, таму трэба было прыняць рашэнне.


І яно было прынята: 29 сакавіка 2010 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 161, згодна з якім у Беларусі была зацверджана Дзяржаўная праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010—2015 гады.

Дарэчы, а што ж такое Прыпяцкае Палессе? Гэта тры раёны Брэсцкай вобласці — Пінскі, Столінскі і Лунінецкі — і чатыры Гомельскай — Жыткавіцкі, Петрыкаўскі, Мазырскі і Нараўлянскі.

Мэта праграмы — у вышэйназваных раёнах забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё на аснове комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў, павелічэнне экспарту, прыцягненне інвестыцый, захаванне ўмоў узнаўлення прыродна-рэсурснага патэнцыялу і стварэнне спрыяльных умоў для пражывання насельніцтва.

Прадугледжаныя мерапрыемствы былі накіраваны на цэлы россып мэт: развіццё сацыяльнай сферы, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання меліяраваных зямель, прадухіленне дэградацыі зямель і аграландшафтаў, развіццё сельскай і рыбнай гаспадаркі, рацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў і захаванне іх ад спусташэння і забруджвання.

Вядома, былі прадугледжаны працэдуры па ахове лясных рэсурсаў і рэсурсаў расліннага і жывёльнага свету, выкарыстанні рэсурсаў паляўнічай фаўны, мінімізацыі наступстваў надзвычайных сітуацый і тэхнагеннага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Таксама ў праграме закраналася развіццё турызму, прыдарожнага і рачнога сэрвісу, стварэнне адпаведнай інфраструктуры для пашырэння турыстычных паслуг.

Дарэчы, для арганізацый, якія ажыццяўлялі дзейнасць на тэрыторыі Прыпяцкага Палесся, быў усталяваны шэраг ільгот.

Якія вынікі дала праграма? Іх коратка і ясна абазначыў сённяшні памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, які доўгі час быў віцэ-прэм'ерам, у інтэрв'ю «Сельскай газеце» праз шэсць гадоў дзеяння праграмы ў верасні 2016 года:

«На тэрыторыі 11 рэгіёнаў Гомельшчыны і Брэстчыны пабудавана 66 і столькі ж рэканструявана малочнатаварных фермаў, 19 зернесушыльных комплексаў, 3 даільныя блокі, 3 агароднінасховішчы, 6 бульбасховішчаў, рэканструявана 3 свінакомплексы, 4 бульбасховішчы, набыта тэхніка для сельскагаспадарчых арганізацый. Рэалізаваны найбольш буйныя праекты па развіцці прамысловага патэнцыялу палескага рэгіёна. Гэта і будаўніцтва пятай тэхналагічнай лініі па вытворчасці шчэбню на РУВП «Граніт», Тураўскага малочнага камбіната, малой ГЭС на гідравузле «Стахава», і тэхнічнае перааснашчэнне і рэканструкцыя Жыткавіцкага кансервавага завода і цэха па перапрацоўцы насення рапсу на ПВУП «ГЖК «Прыпяць», Нараўлянскай цэнтральнай раённай бальніцы і іншыя. У сферы турызму зроблена нямала: з'явілася 27 аб'ектаў інфраструктуры, створана 10 турыстычных маршрутаў».

Палессе на шляху развіцця не спыняецца.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Усе публікацыі рубрыкі "Чвэрць стагоддзя"

Загаловак у газеце: Выратаванне «мора Герадота»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.