Вы тут

Брэсцкае "Дынама" абвінаваціла АБФФ ў цкаванні і прыстрашыла вайной


Генеральны менеджар брэсцкага клуба Максім Краснабаеў жорстка пракаментаваў рашэнне кантрольна-дысцыплінарнага камітэта АБФФ адносна падзей матча з "Шахцёрам" (1:1), піша by.tribuna.com.


Ілюстрацыя: vk.com/dynamobrest

"Прадстаўнікоў "Дынама" адхілілі ад пасяджэння, не даўшы нічога сказаць па разглядаемых пытаннях. Такім чынам, мы не маглі ні аспрэчыць, ні ўнесці нейкія каментары. Лічым, што з боку АБФФ гэта нейкае цкаванне. Не ведаем, каму гэта трэба. Людзі робяць, што хочуць. Мабыць, яны хочуць вайны. Яны атрымаюць гэтую вайну", - сказаў Краснабаеў.

Брастаўчане лічаць, што суддзя нядзельнага паядынку Віктар Шымусік несправядліва не заўважыў гульню рукой у штрафной плошчы "Шахцёра" і не прызначыў пенальці, а ў самым канцы паядынку адмяніў гол.

Пазней Беларуская федэрацыя футбола афіцыйна прызнала, што суддзя памылкова не прызначыў пенальці.

Пасля пасяджэння кантрольна-дысцыплінарнага камітэта АБФФ брэсцкае "Дынама" сумарна было аштрафавана на 700 базавых велічынь (17 850 рублёў). Сяргея Кісляка асобна аштрафавалі за абразы суддзі на 1275 рублёў і дыскваліфікавалі на пяць матчаў. Таксама штрафы атрымалі Арцём Мілеўскі і Марцэл Лічка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.