Вы тут

Аэраэкспрэс з Мінска ў аэрапорт будзе ісці 30-35 хвілін, праект ацэньваецца ў $150 млн


На аэраэкспрэсе з Мінска ў аэрапорт можна будзе дабрацца за 30-35 хвілін, праект папярэдне ацэньваецца ў $150 млн, паведаміў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка ў Савеце Рэспублікі, перадае БЕЛТА.


"Што датычыцца будаўніцтва чыгункі ў Нацыянальны аэрапорт Мінск, то мы прыступілі да падрыхтоўкі тэхніка-эканамічнага абгрунтавання праекта. Мяркуецца, што электрычка звяжа чыгуначны вакзал сталіцы з Нацыянальным аэрапортам Мінск. Плануецца, што аэраэкспрс будзе ў дарозе да аэрапорта 30-35 хвілін", - распавёў Аляксей Аўраменка.

Фота: railwayz.info

Па словах міністра, папярэдне аб'ём інвестыцый у праект можа скласці каля $150 млн. "Больш дакладная лічба будзе ў сакавіку 2020 года пасля падрыхтоўкі тэхніка-эканамічнага абгрунтавання праекта", - дадаў ён.

Сёння прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Юргенам Рыгтэрынкам прапанаваў ЕБРР удзел у праекце. Раней аналагічную прапанову ўрад зрабіў Сусветнаму банку.

Аляксей Аўраменка удакладніў, што адпрацоўваецца магчымасць удзелу ў праекце розных банкаў. Які з банкаў у выніку дапаможа звязаць сталіцу і аэрапорт, будзе залежаць ад умоў, на якіх яны будуць гатовыя супрацоўнічаць. З кожным банкам будзе абмяркоўвацца і доля праекта, якую яны гатовыя былі б прафінансаваць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.