Вы тут

«Малым населеным пунктам у незалежнай Беларусi заўсёды ўдзялялася ўвага»


Старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi па пытаннях экалогii, прыродакарыстання i чарнобыльскай катастрофы Мiкалай ВАСIЛЬКОЎ.


— Калi абмяркоўваць добраўпарадкаванне малых населеных пунктаў, не трэба i казаць пра сетку мясцовых дарог. Складана, зразумела, але разам з тым — яны грэйдзiруюцца, рамантуюцца. Хай пакрыццё i не асфальтабетоннае, але добраўпарадкаванне iдзе.

Працуючы ў акрузе, быў у Буда-Кашалёўскiм раёне. Задаволены: у аграгарадку Глазаўка, дзе гадоў сем не было дарогi — цэнтральная вулiца мела пясчанае пакрыццё, запыленасць, — калi ласка, гэтую цэнтральную вулiцу заасфальтавалi. То-бок пажаданнi насельнiцтва задаволiлi.

Ды i сам Гомель традыцыйна займае першыя месцы ў Беларусi па добраўпарадкаваннi — гэта таксама пра многае сведчыць. Гомельшчына актыўна ўдзельнiчала ў глабальнай экалагiчнай кампанii «Добраўпарадкуем малую радзiму», першая з якiх была прысвечана Году малой радзiмы. У адпаведнасцi з рэспублiканскiм i абласным планамi па навядзеннi парадку на зямлi сёлета высаджаны дзясяткi тысяч дрэў i кустоў — яны з'явiлiся у райцэнтрах, аграгарадках, вёсках, уздоўж дарог.

Шмат зроблена ў нашай краiне ў частцы эканамiчнага развiцця: трэба параўнаць 1990-я гады i 2020 год. Як прадстаўнiк сацыяльнай сферы адзначу, што значна развiлiся i сферы аховы здароўя, адукацыi, сацабароны.

Увогуле малым населеным пунктам у незалежнай Беларусi заўсёды ўдзялялася ўвага. За гэтыя гады ў Гомельскай вобласцi практычна на 99,9 працэнта рэканструяваны ўсе раённыя бальнiцы, аснашчаны медыцынскай тэхнiкай, захаваны ўчастковыя бальнiцы, створана 17 бальнiц сястрынскага догляду з дастатковым ложкавым фондам. Калi б не была захавана матэрыяльна-тэхнiчная база, у час пандэмii нам было б вельмi складана вырашыць праблемы аказання медыцынскай дапамогi.

Дзяржава ўтрымлiвае чатыры медыцынскiя ўнiверсiтэты, каб дасягнуць стапрацэнтнай укамплектаванасцi кадрамi. Заўсёды ў свеце кацiравалiся i нашы ВНУ тэхнiчнай накiраванасцi.

За дэпутацкiя гады я бачу, як дзяржава iмкнецца падтрымаць сельскую гаспадарку, як гэтая сфера набыла экспартаарыентаваны характар. Наша краiна развiваецца, рухаемся наперад, i спадзяюся, што дынамiка i надалей будзе станоўчая.

Варвара МАРОЗАВА

Прэв'ю: turkaramamotoru.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.