Загадчыца мастацкага аддзела дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» кандыдат мастацтвазнаўства Таццяна Літвінава знаёміць сваіх маладых калег (каляжанак) з унікальныім экспанатамі музейных фондаў, якімі ў свой час захапляліся гаспадары гомельскага маёнтка, бо ўсе яны, насамрэч, шэдэўры і былі створаны знакамітымі еўрапейскімі майстрамі. Болей за сорак гадоў Таццяна Фёдараўна працуе ў музеі — спачатку ў якасці экскурсавода, пазней — навуковым супрацоўнікам, таму ведае кожны экспанат і яго непаўторную «біяграфію».
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.