Вы тут

На рэкордным полі


Атрад трактарыстаў ААТ «Гастэлаўскае» Мінскага раёна, пакуль снежнае покрыва не ахутала палеткі, вывозяць і ўносяць арганіку пад будучы ураджай, заворваюць. Да вясны ім належыць апрацаваць амаль 650 гектараў пад бульбу, буракі, кукурузу — такая плошча яравога кліна запланавана ў гаспадарцы на наступны год. Гэты здымак зроблены на полі, якое сёлета стала рэкордным: пшаніцы тут намалацілі звыш ста цэнтнераў на гектар. А вясною на ім будуць пасеяны цукровыя буракі. Дырэктар прадпрыемства Станіслаў САКАЛОЎСКІ (на здымку ён злева) з трактарыстамі Сяргеем МЫШКАЎЦОМ і Валерыем МОТУСАМ абыходзяць апрацаванае поле і правяраюць якасць зробленага.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.