Вы тут

З чаго складаецца цуд


Па калядна-навагодняй традыцыі ў Гомельскім палацы Румянцавых-Паскевічаў пад скляпеннямі велічнай калоннай залы адбываюцца казачныя прастаўленні пад назвай «Навагодні сезон, або З чаго складаецца цуд», падрыхтаваныя і пастаўленыя маладымі супрацоўнікамі гэтай установы. На святочных ранішніках пабывала ўжо болей чым трыста дзяцей з абласнога цэнтра і двух раённых — Акцябрскага і Светлагорска. Але першы паказ інтэрактыўнага маляўнічага прадстаўлення прайшоў у рамках дабрачыннага праекта «Нашы дзеці», куды былі запрошаны прыёмныя дзеці з прытулкаў сямейнага тыпу Чыгуначнага раёна Гомеля. Былі сярод іх і дзесяць выхаванцаў Людмілы Казачэнкі. Малодшыя з гэтай сям'і падрыхтавалі маскарадныя касцюмы. Выглядалі і загадкавымі, і вясёлымі, і ўрачыстымі. Дзеці атрымалі доўгачаканыя падарункі ад Дзеда Мароза, арганізатараў і спонсараў свята. Людміла Аляксандраўна, якая ўжо сямнаццаць гадоў апякуецца сацыяльнымі сіротамі, была задаволеная яркай і відовішчнай дзеяй, якая, спадзяецца, надоўга застанецца ў сэрцах яе выхаванцаў.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.