Top.Mail.Ru

Аміна Назарава

Наталля Качанава сустрэлася з кіраўнікамі адміністрацый раёнаў Мінска
0

Наталля Качанава сустрэлася з кіраўнікамі адміністрацый раёнаў Мінска

09.04.2026

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава правяла ў чацвер сустрэчу з кіраўнікамі раённых адміністрацый сталіцы. У час размовы спікер Савета Рэспублікі звярнула ўвагу кіраўнікоў адміністрацый на неабходнасць выконваць прагнозныя паказчыкі, уважліва працаваць са зваротамі грамадзян, не пакідаючы ніводную заяву без разгляду, — гэта індыкатар стаўлення людзей да ўлады.

Інфармацыя пра трэць выпадкаў тэмпературных анамалій у 2025 годзе паступала ў МНС з космасу
0

Інфармацыя пра трэць выпадкаў тэмпературных анамалій у 2025 годзе паступала ў МНС з космасу

07.04.2026

Адным з вынікаў 2025 года стала стварэнне міжведамаснай сістэмы рэагавання на надзвычайныя сітуацыі для МНС. Дзякуючы ёй у 2025 годзе інфармацыя пра больш як трэць выпадкаў тэмпературных анамалій на нашай тэрыторыі — каля 250 фактаў — паступала менавіта з космасу: «За кошт укаранення сістэмы ранняга выяўлення пажараў мы сёння 24 разы на суткі перадаём у МНС інфармацыю аб тэмпературных анамаліях. Прычым не толькі на нашай тэрыторыі, але і на тэрыторыі суседніх дзяржаў», — адзначыў дырэктар унітарнага прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Залаты.

У выхадныя супрацоўнікі міліцыі будуць несці ўзмоцнены варыянт службы
0

У выхадныя супрацоўнікі міліцыі будуць несці ўзмоцнены варыянт службы

03.04.2026

Напярэдадні адразу дзвюх вялікіх хрысціянскіх свят — Вербнай нядзелі і Вялікадня — Міністэрствам унутраных спраў прыняты комплекс дадатковых мер для падтрымання грамадскай бяспекі і аператыўнай гатоўнасці да любых няштатных сітуацый.

У Акадэміі МУС прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй
0

У Акадэміі МУС прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй

30.03.2026
28 сакавіка будучыя абітурыенты і іх бацькі азнаёміліся з умовамі паступлення, навучання і побыту курсантаў.
Супрацоўнікі МУС высадзілі 30 тысяч саджанцаў у Валожынскім раёне
0

Супрацоўнікі МУС высадзілі 30 тысяч саджанцаў у Валожынскім раёне

27.03.2026
У рамках рэспубліканскай акцыі «Лес! Дабро! Парадак!» кіраўніцтва і асабовы склад Міністэрства ўнутраных спраў паўдзельнічалі ў маштабных работах па абнаўленні лесу на Міншчыне.
Апошняе дзесяцігоддзе назіраецца зніжэнне колькасці карупцыйных злачынстваў у Беларусі
0

Апошняе дзесяцігоддзе назіраецца зніжэнне колькасці карупцыйных злачынстваў у Беларусі

24.03.2026

Паводле даных, якія прывяла старшы пракурор упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Вольга Бахар, калі ў 2015 годзе фіксавалася каля 1600 карупцыйных злачынстваў, то ў мінулым годзе — усяго 843. У структуры агульнай злачыннасці доля карупцыйных дзеянняў сёння не перавышае 2 %, што сведчыць аб планамернай сістэмнай рабоце праваахоўных органаў, пракуратуры, а таксама іншых структур.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю