Вы тут

Гiсторыя i сучаснасць


Уводзіцца ў абарачэнне паштовая марка "Герб Быхава"

Аддзяленне паштовай сувязі № 2 горада Быхава праводзіць спецыяльнае гашэнне маркі "Герб Быхава" на канверце "Першы дзень".

Гэта марка адна з серыі "Гербы гарадоў Беларусі". Раней ужо былі выпушчаны маркі Полацка, Мінска, Гродна, Брэста, Заслаўя, Хойнікаў, Ліды і некаторых іншых гарадоў

.

Герб Быхава ўяўляе сабой выяву ў чырвоным полі французскага шчыта дзвюх перакрыжаваных гармат натуральнага колеру і адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.

Геральдычная тэматыка досыць папулярная сярод філатэлістаў. Такія маркі шырока распаўсюджваюцца не толькі ў нашай краіне, але і часта замаўляюцца з-за мяжы.

Кожны год у нашай краіне звычайна выходзіць дзве маркі з гербамі гарадоў: адна прымеркавана да "Дажынак", другая — да Дня беларускага пісьменства.

У верасні выйдзе яшчэ адна марка з гэтай серыі — "Герб Жлобіна".

1377015500707_20-7

Фэст "Млын" і тры Спасы

У апошнюю нядзелю лета, 25 жніўня, у музейным комплексе Дудуткі пройдзе фэст "Млын". У яго праграме — святкаванне трох Спасаў і майстар-клас па народнай беларускай кухні з дэгустацыяй.

Будуць адзначацца Спас Мядовы, Арэхавы і Яблычны. Таму наведвальнікаў чакаюць адпаведныя смачныя падарункі. Як паведаміла арганізатар Дар'я Ільініч, гэта будуць беларуская садавіна, а таксама квас, кісель, пірог, прыгатаваныя ў музеі.

На летняй кухні музейнага комплексу Алесь Белы правядзе майстар-клас па прыгатаванні нацыянальнай стравы. Што за страва — пакуль трымаецца ў сакрэце. Вядома толькі, што яна звязана з танцавальнай культурай, таму і дэгустацыя будзе праходзіць незвычайна.

На вялікай сцэне музея выступіць гурт "Крамбамбуля".

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.