Вы тут

Ці залежаць дэкрэтныя ад заробку?


Наша чытачка Вольга Аляксандраўна з Гродна пацікавілася, як зменяцца выплаты па цяжарнасці і родах у сувязі са зменамі ў выплаце бальнічных, якія пачнуць дзейнічаць з 1 ліпеня бягучага года, а таксама ці залежаць дэкрэтныя выплаты ад заробку жанчыны.


Фота БелТА

Так, дапамога па цяжарнасці і родах, якая выплачваецца за 126 дзён (пры ўскладненых родах — 140 дзён), налічваецца ў залежнасці ад сярэднядзённага заробку. Пасля жанчына атрымлівае дзяржаўную дапамогу ў сувязі з нараджэннем першага ці наступнага дзяцей, а таксама дзяржаўную дапамогу па доглядзе дзіцяці.

Як расказала намеснік кіраўніка Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Кацярына Ліхачова, дапамога па цяжарнасці і родах разлічваецца на тых жа падставах, што і для астатніх атрымальнікаў дапамогі па непрацаздольнасці. Праўда, у цяжарных жанчын усё ж ёсць пэўная льгота: з першага дня бальнічны разлічваецца ў памеры 100%, і гэта норма захаваецца з 1 ліпеня бягучага года. Гэтак жа, як і цяпер, яна не будзе прывязаная да стажу.

Каму і калі прызначаецца?

На дапамогу па цяжарнасці і родах могуць разлічваць работнікі (служачыя); асобы, якія самастойна ажыццяўляюць дзейнасць (індывідуальны прадпрымальнік, адвакат, натарыус) пры ўмове выплаты ўзносаў у ФСАН; асобы, якія выконваюць работы па грамадзянска-прававых дагаворах; навучэнцы дзённай формы атрымання адукацыі (прафесійна-тэхнічная, сярэдняя спецыяльная, вышэйшая або адукацыя пасля ВНУ), а таксама тыя, хто атрымаў такую адукацыю, — на працягу двух месяцаў пасля яе атрымання; асобы, якія праходзяць падрыхтоўку ў рэзідэнтуры ў вочнай форме; зарэгістраваныя ў якасці беспрацоўных.

Дапамога па цяжарнасці і родах прызначаецца з 30 тыдняў цяжарнасці на 126 каляндарных дзён. У выпадку ўскладненых родаў, у тым ліку нараджэння дваіх і больш дзяцей, — на 140 каляндарных дзён. Жанчынам, якія пастаянна (пераважна) пражываюць і (або) працуюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, — з 27 тыдняў цяжарнасці на 146 каляндарных дзён, у выпадку ўскладненых родаў,
у тым ліку нараджэння двух і больш дзяцей, — на 160 каляндарных дзён.

Як атрымаць?

Прад’явіць лісток непрацаздольнасці: работнікам (служачым) — па месцы працы (службы); тым, хто самастойна ажыццяўляе дзейнасць,

— у орган ФСАН па месцы рэгістрацыі; навучэнцам — па месцы навучання; зарэгістраваным у якасці беспрацоўных — у службу занятасці па месцы рэгістрацыі.

Звярнуцца па дапамогу варта не пазней за шэсць месяцаў з першага дня вызвалення ад працы згодна з бальнічным.

Калі і куды звяртацца па дапамогу па доглядзе дзіцяці да трох гадоў

Па такі від дапамогі трэба звяртацца не пазней чым за 6 месяцаў з дня, наступнага за днём заканчэння перыяду бальнічнага па цяжарнасці і родах, у выпадку, калі выплачана дапамога па цяжарнасці і родах. Калі ж яна не выплачвалася, то не пазней чым за 6 месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення) дзіцяці (устанаўлення апекі). Калі дакументы прадстаўлены праз 6 месяцаў, дапамога прызначаецца з дня звароту па яе.

Наша чытачка Вольга Аляксандраўна з Гродна пацікавілася, як зменяцца выплаты па цяжарнасці і родах у сувязі са зменамі ў выплаце бальнічных, якія пачнуць дзейнічаць з 1 ліпеня бягучага года, а таксама ці залежаць дэкрэтныя выплаты ад заробку жанчыны.

Так, дапамога па цяжарнасці і родах, якая выплачваецца за 126 дзён (пры ўскладненых родах — 140 дзён), налічваецца ў залежнасці ад сярэднядзённага заробку. Пасля жанчына атрымлівае дзяржаўную дапамогу ў сувязі з нараджэннем першага ці наступнага дзяцей, а таксама дзяржаўную дапамогу па доглядзе дзіцяці.

Як расказала намеснік кіраўніка Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Кацярына Ліхачова, дапамога па цяжарнасці і родах разлічваецца на тых жа падставах, што і для астатніх атрымальнікаў дапамогі па непрацаздольнасці. Праўда, у цяжарных жанчын усё ж ёсць пэўная льгота: з першага дня бальнічны разлічваецца ў памеры 100%, і гэта норма захаваецца з 1 ліпеня бягучага года. Гэтак жа, як і цяпер, яна не будзе прывязаная да стажу.

Каму і калі прызначаецца?

На дапамогу па цяжарнасці і родах могуць разлічваць работнікі (служачыя); асобы, якія самастойна ажыццяўляюць дзейнасць (індывідуальны прадпрымальнік, адвакат, натарыус) пры ўмове выплаты ўзносаў у ФСАН; асобы, якія выконваюць работы па грамадзянска-прававых дагаворах; навучэнцы дзённай формы атрымання адукацыі (прафесійна-тэхнічная, сярэдняя спецыяльная, вышэйшая або адукацыя пасля ВНУ), а таксама тыя, хто атрымаў такую адукацыю, — на працягу двух месяцаў пасля яе атрымання; асобы, якія праходзяць падрыхтоўку ў рэзідэнтуры ў вочнай форме; зарэгістраваныя ў якасці беспрацоўных.

Дапамога па цяжарнасці і родах прызначаецца з 30 тыдняў цяжарнасці на 126 каляндарных дзён. У выпадку ўскладненых родаў, у тым ліку нараджэння дваіх і больш дзяцей, — на 140 каляндарных дзён. Жанчынам, якія пастаянна (пераважна) пражываюць і (або) працуюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, — з 27 тыдняў цяжарнасці на 146 каляндарных дзён, у выпадку ўскладненых родаў,
у тым ліку нараджэння двух і больш дзяцей, — на 160 каляндарных дзён.

Як атрымаць?

Прад’явіць лісток непрацаздольнасці: работнікам (служачым) — па месцы працы (службы); тым, хто самастойна ажыццяўляе дзейнасць, — у орган ФСАН па месцы рэгістрацыі; навучэнцам — па месцы навучання; зарэгістраваным у якасці беспрацоўных — у службу занятасці па месцы рэгістрацыі.

Звярнуцца па дапамогу варта не пазней за шэсць месяцаў з першага дня вызвалення ад працы згодна з бальнічным.

Калі і куды звяртацца па дапамогу па доглядзе дзіцяці да трох гадоў

Па такі від дапамогі трэба звяртацца не пазней чым за 6 месяцаў з дня, наступнага за днём заканчэння перыяду бальнічнага па цяжарнасці і родах, у выпадку, калі выплачана дапамога па цяжарнасці і родах. Калі ж яна не выплачвалася, то не пазней чым за 6 месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення) дзіцяці (устанаўлення апекі). Калі дакументы прадстаўлены праз 6 месяцаў, дапамога прызначаецца з дня звароту па яе.Дапамога прызначаецца з дня, наступнага за днём заканчэння перыяду выплаты дапамогі па цяжарнасці і родах, ці з дня нараджэння (усынаўлення) дзіцяці (устанаўлення апекі) у выпадку, калі не выплачвалася дапамога па цяжарнасці і родах.

Па яе прызначэнне трэба звяртацца па месцы працы, службы, вучобы, клінічнай ардынатуры маці (мачахі) у поўнай сям’і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынавіцеля, апекуна. Калі ў поўнай сям’і маці (мачаха) не працуе, не служыць, не навучаецца, не праходзіць клінічную ардынатуру і не з’яўляецца ІП або іншай асобай, якая самастойна выплачвае страхавыя ўзносы ў ФСАН, — па месцы працы, службы, вучобы, клінічнай ардынатуры бацькі (айчыма).

У іншых выпадках, а таксама, калі бацькі працуюць у мікраарганізацыях з колькасцю работнікаў да 15 чалавек або ў ІП, — у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы рэгістрацыі. У поўнай сям’і дапамогі прызначаюцца маці (мачасе) па месцы яе рэгістрацыі.

Колькі складае дапамога?

З 1 лютага да 30 красавіка бягучага года ўстаноўлены наступныя памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці (аднаразовая) пры нараджэнні першага дзіцяці складае 10 БПМ, або 4067,40 рубля. Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 14 БПМ, або 5694,36 рубля.

Дадатковая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці (аднаразовая), складае 100% БПМ, або 406,74 рублёў.

З 1 лютага да 31 ліпеня 2024 г. памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў складаюць на першае дзіця — 724,85 рубля, на другога і наступных дзяцей — 828,40 рубля, на дзіця-інваліда — 931,95 рубля.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.