Вы тут

Пабудавалі асабістыя кватэры за кошт дольшчыкаў


Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.

Першыя скаргі забудоўшчыкаў аднаго з грамадскіх аб'яднанняў Мінска пачалі з'яўляцца больш як год таму. Людзям не падабаўся хуткі і беспрычынны рост цэн на кватэры. Міліцыя правяла адпаведную праверку, і высветлілася, што за 20 гадоў існавання аб'яднання ні адзін з яго кіраўнікоў не заплаціў ні капейкі ў якасці ўзносу. Больш таго, на пасяджэннях кіруючага органа неаднаразова прымаліся рашэнні аб аплаце аздараўленчых паслуг членам штаба аб'яднання, а таксама аб прадастаўленні «сваім» людзям беспрацэнтных пазык.

Паводле інфармацыі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі, пяць членаў штаба, атрымаўшы пазыкі ў памеры больш як Br1 млрд, пабудавалі асабістыя кватэры за кошт дольшчыкаў. На сёння ў дачыненні да іх узбуджаны крымінальныя справы па арт. 426 Крымінальнага кодэкса

(перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Ім пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Акрамя таго, гэтыя асобы абавязаны кампенсаваць суму ўрону дольшчыкам.

У МУС адзначылі, што многія злачынствы ў сферы будаўніцтва ўчыняюцца з-за неадрэгуляванай палітыкі цэнаўтварэння ў будаўнічай галіне, што дае магчымасць нядобрасумленным забудоўшчыкам атрымліваць звышпрыбытак за кошт дольшчыкаў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.