Вы тут

Прадстаўнікі Акадэміі МУС наведалі выхаванцаў дзіцячага дома


Каб парадаваць маленькія сэрцы, пазбаўленыя бацькоўскай любові, у госці да малых прыехалі галоўныя персанажы свята — Дзед Мароз і Снягурка. Кожны год курсанты рыхтуюць святочную праграму, прыдумляюць загадкі і песні. Гэты не стаў выключэннем. 


Кіраўніцтва і прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын міліцэйскай акадэміі тут частыя госці. Акадэмія МУС пастаянна аказвае дапамогу дзіцячаму дому ў пытаннях добраўпарадкавання. На гэты раз падарункам ад пярвічкі БСЖ і калектыву факультэта крымінальнай міліцыі сталі сертыфікаты на патрэбы дзетак.

— З дзіцячым домам «Жамчужынка» акадэмію звязвае даўняе сяброўства: мы ўзаемадзейнічаем больш за сем гадоў, — адзначыў начальнік Акадэміі МУС Аляксандр Васільеў. — Сёння ў нас асаблівая місія — уручыць малым падарункі. Наша задача — не толькі падарыць святочны настрой. Галоўнае зрабіць так, каб яны адчувалі сябе пад абаронай нашых супрацоўнікаў.

Дарыць падарункі не менш прыемна, чым атрымліваць, таму гэты дзень стаў незабыўным не толькі для малых, але і для міліцыянераў. Навагодні ранішнік не абышоўся без уручэння прысмакаў, правядзення віктарын і карагода.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.