Вы тут

У беларускім кінематографе — папаўненне


На пачатку верасня адбыўся закрыты прэм'ерны паказ новага моладзевага серыяла «Сезон ідэй», знятага беларускім фатографам Дзмітрыем Якуніным за ўласны кошт.

«Сезон ідэй» распавядае пра жыццё крэатыўнага агенцтва «Граблі» вачыма маладого супрацоўніка, выпускніка ўніверсітэта, які ўладкаваўся галоўным дызайнерам.

Серыял — гэта гісторыі пра дзясяткі падзей, — расказвае аўтар ідэі Дзмітрый ЯКУНІН. — Мы выбралі піяр-агенцтва як ключавое месца дзеяння, бо туды звяртаецца шмат абсалютна розных кліентаў, і іх пажаданні могуць быць непрадказальнымі. Гэта дазваляе сюжэту быць насычаным, з мноствам непадобных гісторый.

За год мы адзнялі 8 серый працягласцю па 20-27 хвілін. Пасля другой серыі стала зразумела, што патрэбна дапамога прафесійных сцэнарыстаў. Нашым праектам зацікавіліся аўтары папулярнай расійскай тэлеперадачы «Вялікая розніца», з якімі мы з задавальненнем сталі супрацоўнічаць.

Зараз вядзём перамовы аб продажах. Будзем прапаноўваць «Сезон ідэй» тэлеканалам Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана. Калі серыял стане паспяховым, падумаем аб працягу здымак.

Хоць аўтары і заяўляюць, што не хацелі ствараць серыял, прывязаны да пэўнай тэрыторыі (гэта значыць, што вы не пазнаеце, у якой краіне адбываецца дзеянне. — Аўт.), можна сказаць, «Сезон ідэй» — цалкам беларускі прадукт. Над стварэннем працавала каманда беларусаў, былі задзейнічаны айчынныя лакацыі, артысты. Прычым большасць з іх не прафесіянальныя акцёры, а людзі, звязаныя з шоу-бізнесам. Напрыклад, Дзмітрый ГУБІЧ, дырэктар сталічнага івэнт-агенцтва

, сыграў у адным з эпізодаў самога сябе, журналіста і вядучага:

— Паколькі амаль усе выканаўцы роляў звязаны са светам крэатыву, нам было проста зліцца са знаёмай атмасферай, кожны атрымаў ад працы задавальненне!

«Сезон ідэй» накіраваны на гумар. У серыяле ўдала падабраны вобразы, галоўныя героі вельмі тыповыя, таму кожны глядач знойдзе, з чаго ўсміхнуцца. Магчыма, пазнае сябе ці суседа...

Мы робім стаўку на граматны піяр. Усе даўно зразумелі, што ў Беларусі можна здымаць якаснае кіно. У нас вялізная колькасць таленавітых людзей, ідэй і магчымасцяў. Але, на жаль, вынік іх працы не заўсёды даходзіць да мас. Наша каманда будзе рабіць усё магчымае, каб людзі даведаліся пра «Сезон ідэй».

Стваральнікі серыяла запэўніваюць, што гэтая кінагісторыя спадабаецца ўсім, хто радуецца кожнаму дню і любіць жыццё ва ўсіх яго праявах.

Вераніка ЦВІРКО.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.