Вы тут

За абясшкоджванне адходаў будзем плаціць больш?


Тарыфы на абясшкоджванне бытавых адходаў неабходна павысіць, і гэта пойдзе толькі на карысць. Такую думку падчас прэс-канферэнцыі выказаў дырэктар унітарнага прадпрыемства «Экарэс» Анатоль КОЛБ.

— Жыхары сталіцы за абясшкоджванне бытавых адходаў сёння плацяць 1,5 тысячы рублёў за месяц. Калі павысіць гэты тарыф хаця б да 5 тысяч, утылізацыю можна зрабіць больш экалагічнай: не вывозіць асноўную іх колькасць на палігоны за горад, а сартаваць і перапрацоўваць, — лічыць Анатоль Колб.

Як вядома, перапрацоўка адходаў у другасную сыравіну становіцца значна больш простай, калі іх правільна сабраць. Тут складанасці часта ўзнікаюць на самым пачатковым узроўні:

— Ні пра які эфектыўны асобны збор адходаў нельга гаварыць, пакуль у гарадскіх дамах будуць смеццеправоды, — паведаміланачальнік аддзела вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі і добраўпарадкавання Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ірына Сафронава

. — Міністэрству архітэктуры і жыллёвага будаўніцтва дадзена распараджэнне яшчэ на стадыі праектавання дома адмовіцца ад выкарыстання ў ім смеццеправодаў, але, наколькі мне вядома, такіх праектаў пакуль няма, — адзначыла Ірына Міхайлаўна.

Акрамя праблемы ўласна ўтылізацыі бытавых адходаў, галоўнае ў працы з якімі — «дастаць» другасную сыравіну: макулатуру, шкло, пластык, у такім вялікім горадзе, як Мінск, існуе праблема, куды падзець вялікую колькасць смецця з будоўляў. Як паведаміў Анатоль Колб, у хуткім часе пачне працу комплекс, які на 80 працэнтаў вырашыць праблему ўтылізацыі рэшткаў жалезабетону і іншага будаўнічага смецця.

Па інфармацыі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сёння з усёй той колькасці бытавых адходаў, якія збіраюцца і вывозяцца арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, на перапрацоўку ідзе 6-7 працэнтаў. У краіне маецца 5 прадпрыемстваў, якія займаюцца гэтай справай: у Брэсце, Наваполацку, Магілёве, Гомелі і Баранавічах, а таксама — 81 сартавальная станцыя і 5 сартавальна-перагрузачных станцый.

Ганна ГАРУСТОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларускі Чырвоны Крыж працягвае аказваць дапамогу падчас пандэміі і іншых надзвычайных сітуацый

Беларускі Чырвоны Крыж працягвае аказваць дапамогу падчас пандэміі і іншых надзвычайных сітуацый

Каля мільёна чалавек атрымала падтрымку ў выглядзе прадуктовых набораў, ваўчараў, якія можна было «атаварыць», грашовых сродкаў, дастаўкі прадуктаў на дом, а таксама простай размовы па тэлефоне «гарачай лініі» са спецыялістам.

Грамадства

Матывацыя праз гейміфікацыю, або як працуюць механізмы гульні ў адукацыі

Матывацыя праз гейміфікацыю, або як працуюць механізмы гульні ў адукацыі

Вядома, што гульня здольная захапіць усю ўвагу чалавека і не адпускаць яе доўгі час.

Культура

Падмурак Трэцяга Рэнесансу закладваецца ва Узбекістане

Падмурак Трэцяга Рэнесансу закладваецца ва Узбекістане

У Ташкенце прайшлі Тыдзень культурнай спадчыны Узбекістана і ІV Міжнародны кангрэс Сусветнага таварыства па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны Узбекістана «Культурная спадчына Узбекістана — падмурак новага Рэнесансу».

Грамадства

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.